Андрэй Іванавіч Валынец,
Дата нараджэння 19 студзеня 1904(1904-01-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 сакавіка 1965(1965-03-30) (61 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Званне Камандзір брыгады
Камандаваў 1941 — Камандзір антыфашысцкай ударнай групы;
1944 — Камандзір партызанскай брыгады «За Савецкую Беларусь»
Бітвы/войны 74 боя.
59 дыверсій.
Вызваленне вёсак: Каловічы, Порса, Бараўцы.
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»

Андрэй Іванавіч Валынец (студзень 1904, в. Жаўткі, Вілейскі раён — 30 сакавіка 1965) — Герой Савецкага Саюза, член Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі, актыўны ўдзельнік рэвалюцыйнай барацьбы[1]. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў антыфашысцкага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Вілейскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны[1].

Біяграфія

Даваенны перыяд

  • Андрэй Іванавіч Валынец нарадзіўся ў студзеня 1904 года ў вёсцы Жаўткі, Вілейскага раёна Беларусі ў сям'і селяніна. У 13 гадоў пачаў працоўную дзейнасць.
  • У 1926 годзе скончыў палкавую артылерыйскую школу ў Нова-Вілейцы.
  • З 1934 года член падпольнай Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі[1], створанай у вёсцы Цынцавічы актывістам Мікалаем Петрыкевічам, які вярнуўся з Францыі.
  • Па даносе правакатара Якуба Стрэльчука разам з іншымі членамі падпольнага райкама быў арыштаваны польскімі ўладамі[1] і адпраўлены ў Вілейскую турму[2], у камеру нумар 17 для палітычных вязняў, а затым у Лукішкі.
  • 17 верасня 1939 г. быў вызвалены з-пад арышту[1] ў сувязі ўступлення ў Заходнюю Беларусь Чырвонай Арміі. Пасля чаго прыступае да рэалізацыі даўняй мары асушэння балота каля роднай вёскі. На месцы непраходнай багны ствараецца торфазавод «Жаўткі». Новае прадпрыемства пад кіраўніцтвам Валынца пастаўляе ў Вілейку, Маладзечна, навакольныя вёскі таннае паліва. Энергічны дырэктар плануе пабудаваць на базе завода электрастанцыю, заказвае лакамабіль з Міёрскага лесапільнага завода.

Ваенны час

  • Падчас акупацыі Вілейкі нямецкай арміяй Валынец стварае антыфашысцкую патрыятычную групу. Камісарам групы становіцца палітрук ардэнаноснай 24-й Самара-Ульянаўскай дывізіі, штаб якой пасля савецка-фінскай вайны размяшчаўся ў Маладзечна, а адзін з палкоў кватараваў у Вілейцы.
  • З восені 1941 года група Валынца пачынае праводзіць дыверсійную дзейнасць: напад на паліцэйскія пасты, знішчэнне тэлеграфных ліній, пускаюць пад адхон нямецкія эшалоны.
  • У ліпені 1942 года, сумесна з Вілейска-Курэнецкім падполлем, група Валынца падпальвае драўляны мост праз Вілію.
  • Затым група перабазіруецца ў Плешчаніцкі раён, увайшоўшы асобным узводам у склад брыгады «Народныя мсціўцы», якая пасля гібелі камандзіра В. Варанянскага прысвоіла яго імя. Партызаны громяць варожыя гарнізоны ў Альковічах і Зембіне. У жорсткім баі Валынец атрымлівае раненне ў нагу і на пяць месяцаў трапляе ў партызанскі шпіталь.
  • У верасні 1943 года пасля выздараўлення А. І. Валынец з групай у 5 чалавек быў пасланы ў Вілейскі раён. На працягу некалькіх месяцаў яго група вырасла ў атрад да 300 чалавек.
  • У чэрвені 1944 года яго атрад быў рэарганізаваны ў партызанскую брыгаду «За Савецкую Беларусь»[1] і быў прызначаны яе камандзірам. Да моманту злучэння з Чырвонай Арміяй у ёй знаходзілася — 410 партызан. На рахунку брыгады сотні баявых аперацый.
  • 15 жніўня 1944 «за асаблівыя заслугі ў развіцці партызанскага руху ў Беларусі, узорнае выкананне ўрадавых заданняў у барацьбе супраць гітлераўскіх захопнікаў, за адвагу і мужнасць Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР» А. І. Валынцу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. На яго рахунку — 74 баі, 59 дыверсій, 9 пушчаных пад адхон эшалонаў, 18 падарваным аўтамашын праціўніка. А таксама вызваленне вёсак Каловічы, Порса, Бараўцы.
  • 16 верасня 1944 года Герой Савецкага Саюза атрымлівае з рук Міхаіла Калініна Залатую Зорку.

Пасляваенны час

Пасля вайны былому камандзіру брыгады давяраюць аднаўленне народнай гаспадаркі ў родных месцах — спачатку на пасадзе старшыні Вілейскага гарвыканкама, затым на адказных пасадах у Вілейскім, Маладзечанскім райвыканкамах, аблвыканкаме[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 Волынец Андрей Иванович // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 124. — 737 с.
  2. Тайны муроў Вілейскай турмы Архівавана 11 лістапада 2013.//«Рэгіянальная газета»

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.