Вёска
Андрэеўцы
± | ||||||||||||||||||||||
Андрэ́еўцы[2] (трансліт.: Andrejeŭcy, руск.: Андреевцы) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Маўчадскага сельсавета. Размешчана за 36 км на паўночны захад ад Баранавіч, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Моўчадзь на лініі Баранавічы—Ліда. Насельніцтва 35 жыхароў (2009).
Гісторыя
Пад 1880 года пазначаны як сяленне пры дарозе Шчорсы—Любча.
У 1909 годзе вёска ў Пачапаўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у Пачапаўскай гміне Навагрудскага павета.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 7 вяскоўцаў.
Насельніцтва
- 1909 год — 32 двары, 286 жыхароў
- 1921 год — 21 двор, 143 жыхары
- 1959 год — 264 жыхары
- 1970 год — 195 жыхароў
- 1998 год — 63 двары, 86 жыхароў.
- 2009 год — 35 жыхароў
Славутасці
- Прыдарожная капліца
Зноскі
- ↑ https://map.nca.by
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Андрэеўцы (Баранавіцкі раён)
- Андрэеўцы (Баранавіцкі раён) на сайце Глобус Беларусі (руск.)