Андрэеўская Мінск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Раён | Партызанскі |
Гістарычны раён | Архірэйская Слабодка, Абісінія |
Працягласць | 700 м |
Найбліжэйшыя станцыі метро |
Пралетарская |
Паштовы індэкс | 220088[1] |
на Яндэкс.Картах | |
на Картах Google |
Андрэеўская вуліца — вуліца ў цэнтры Мінска. Знаходзіцца ў Партызанскім раёне і ідзе ад вуліцы Пуліхава да вуліцы Антонаўскай. Даўжыня — 0,7 км. Перасякаецца з вуліцай Захарава. На вуліцы знаходзяцца дзяржаўнае прадпрыемства «Мінскрэклама», дрэваапрацоўчае і будаўнічае прадпрыемствы, прадуктовая крама. У 1960-я—1980-я гады жылы квартал, абмежаваны вуліцамі Андрэеўскай, Антонаўскай і Захарава, меў сярод моладзі назву «Абісінія».[2] Сёння жылы квартал па Андрэеўскай належыць да ліку найболей прэстыжных у Партызанскім раёне (па папулярнасці адразу за вуліцамі Першамайскай і Захарава).[3]
Гісторыя
У сярэдзіне 19-га стагоддзя месца, дзе цяпер праходзіць вуліца, знаходзілася па-за межамі горада.[4] На гарадской карце 1898 года вуліца была ўжо пазначаная.[5] Менавіта ў гэты час горад хутка рос і з’яўлялася шмат новых вуліц, для пошуку арыгінальных назваў якіх у служачых гарадской управы часам не хапала фантазіі.[6]
У час нацысцкай акупацыі назва вуліцы была змененая на «Bosehstrasse»(?).[7]
Забудова
Далягляды вуліцы
- Від на пачатак вуліцы ад перакрыжавання з вуліцай Пуліхава
- Від на перакрыжаванне з вуліцай Захарава
- Від на паўночны-ўсход ад перакрыжавання з вуліцай Захарава
- Сквер уздоўж вуліцы Андрэеўскай паміж вуліцамі Пуліхава і Антонаўскай
Зноскі
- ↑ Паштовыя аддзяленні па вуліцы Андрэеўскай . Белпошта. Праверана 28 лістапада 2013.(недаступная спасылка)
- ↑ Квартал вуліц Антонаўская - Андрэеўская - Саламяная - Нагорная і інш. . Мінск: гісторыя і сучаснасць. Праверана 23 лістапада 2013.
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). strybelz.ru. Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 6 ліпеня 2018.
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). karty.by. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 6 ліпеня 2018.
- ↑ План губернского города Минска (1898) // Шыбека З. В., Шыбека С. Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэвалюцыйнага горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С. М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. [1] асобн. арк. карт.
- ↑ Сацукевіч, Іван. Архіўная копія(недаступная спасылка). Беларускі калегіюм. Архівавана з першакрыніцы 12 красавіка 2012. Праверана 6 ліпеня 2018.
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). http://wwii-photos-maps.com. Архівавана з першакрыніцы 20 ліпеня 2018. Праверана 6 ліпеня 2018.
Літаратура
- Шыбека З. В., Шыбека С. Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада / Пер. з рускай мовы М. Віжа; Прадмова С. М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994.— 341 с. [1] асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. — ISBN 985-6302-33-1.
- Гісторыя Мінска. 1-е выданне. — Мінск: БелЭн, 2006.— 696 с. ISBN 985-11-0344-6.
- И.П. Шамякин (гл. ред.)и др. Мінск: энцыклапедычны даведнік = Минск: Энцикл. справочник. — 2-е выданне. — Мінск: Бел. Сов. Энциклопедия, 1983. — 467 с.
- Сацукевіч, Іван. Тапанімія вуліцы і плошчаў Мінска ў ХІХ — пачатку ХХ стст. Архівавана 12 красавіка 2012. // «Беларускі Калегіюм», 4 чэрвеня 2008.