Вёска
Андрэеўка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
52°43′50″ пн. ш. 30°54′35″ у. д.
Першая згадка
Насельніцтва
0 чалавек (2010)
Андрэеўка на карце Беларусі ±
Андрэеўка (Буда-Кашалёўскі раён) (Беларусь)
Андрэеўка (Буда-Кашалёўскі раён)
Андрэеўка (Буда-Кашалёўскі раён) (Гомельская вобласць)
Андрэеўка (Буда-Кашалёўскі раён)

Андрэеўка  — былая вёска ў Шырокаўскам сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

У сувязі з радыяцыйным забруджваннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (29 сем'яў) пераселены ў чыстыя месцы.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 25 км на ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 33 км ад Гомеля.

Гідраграфія

На поўдні і захадзе меліярацыйныя каналы. На рацэ Ліпа (прыток ракі Сож)

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель.

Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, да якой на поўначы пад прамым вуглом далучаецца кароткая просталінейная вуліца. Забудова двухбаковая, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Выяўлены археолагамі курганны магільнік (50 насыпаў, за 1,5 км на паўночны ўсход ад вёскі, на левым беразе ракі Ліпа, ва ўрочышчы Востраў) сведчыць пра засяленне гэтай тэрыторыі з далёкай старажытнасці. Сучасная вёска вядомая з пачатку XX стагоддзя. У 1909 годзе сяліба, 105 дзесяцін зямлі ў Дудіцкай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні.

У 1926 годзе ў Чачэрскім раёне Гомельскай акругі. У 1930 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 21 двор, 13 жыхароў вёскі загінулі на фронце. Уваходзіла ў склад калгаса «Камінтэрн» (цэнтр — вёска Шырокае).

Насельніцтва

Колькасць

  • 2004 год — жыхароў няма.

Дынаміка

  • 1909 год — 1 двор, 7 жыхароў.
  • 1926 год — 32 двары, 175 жыхароў.
  • 1940 год — 45 двароў, 223 жыхара.
  • 1980-90-я — жыхары (29 сем'яў) пераселены.

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.