Андрэа Пірла | |||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Мянушкі | Прафесар, Архітэктар, Званок, Маэстра, Містэрыа | ||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
19 мая 1979[1][2][…] (44 гады) |
||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Італія | ||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 177 см[4] | ||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 68 кг[4] | ||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | плэймейкер | ||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Сампдорыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||
Пасада | галоўны трэнер | ||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | |||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Андрэа Пірла (італ.: Andrea Pirlo; нар. 19 мая 1979, Флера, Італія) — італьянскі футбаліст і трэнер, ігрок нацыянальнай зборнай Італіі (2002—2015). У цяперашні час працуе галоўным трэнерам клуба «Сампдорыя».
На клубным узроўні вядомы па выступах за «Мілан» і «Ювентус». Майстар выканання стандартных палажэнняў і далёкіх удараў, адрозніваўся тонкім бачаннем поля і дакладнасцю перадач. Ён, як правіла, гуляў на пазіцыі адцягнутага плэймейкера як за клуб, гэтак і ў матчах за нацыянальную каманду, і лічыўся адным з найлепшых ігракоў у свеце на гэтай пазіцыі[5].
Гуляючы за «Мілан», ён перамогаў у такіх спаборніцтвах, як Ліга чэмпіёнаў (2003 і 2007), еўрапейскі Суперкубак (2003 і 2007), чэмпіянат Італіі (2004 і 2011), Суперкубак Італіі (2004), чэмпіянат свету сярод клубаў (2007), а таксама Кубак Італіі ў 2003 годзе. У складзе «Ювентуса» чатыры разы запар выйграваў скудэта (2011—2015). Чэмпіён свету 2006 года.
Клубная кар’ера
У 16 гадоў у складзе клуба «Брэшыя» дэбютаваў у Серыі А, добра сябе зарэкамендаваўшы, перабраўся ў адзін з наймацнейшых клубаў Італіі — «Інтэр». Пасля першага добрага сезона праводзіў вялікую частку часу ў запасе. Ягонымі канкурэнтамі на месца ў асноўным складзе на той момант былі Раберта Баджа, Юры Джаркаеф і Альвара Рэкоба. У сезоне 1999/2000 выходзіў на поле ў складзе клуба «Рэджына», куды быў аддадзены ў арэнду «Інтэрам», паказаўшы добры футбол на наступны сезон ён зноў вярнуўся ў склад «Інтэра». Не знайшоўшы агульнай мовы з новым трэнерам каманды, за суму ў 10 мільёнаў долараў ЗША ён перайшоў у «Мілан», дзе раскрыўся цалкам яго талент.
18 мая 2011 года Андрэа Пірла абвясціў аб сыходзе з «Мілана» па заканчэнні сезона[6]. Праз шэсць дзён, 24 мая, падпісаў трохгадовы кантракт з турынскім «Ювентусам», які дзейнічае да 30 чэрвеня 2014 года.
У «Ювентусе» Пірла атрымаў новую матывацыю, і ў выніку пераўзышоў усе спадзяванні заўзятараў. Хутка замацаваўшыся ў цэнтры паўабароны, Пірла дапамог «Ювентусу» вярнуцца на вядучыя пазіцыі ў італьянскім футболе — разам з Андрэа турынцы ўпершыню пасля скандалу 2006 года сталі чэмпіёнамі Італіі. Усе чатыры сезоны, якія Пірла правёў у «Ювентусе», той станавіўся чэмпіёнам, а ў сезоне 2014/15 здолеў дайсці да фіналу Лігі чэмпіёнаў.
6 ліпеня 2015 года было афіцыйна абвешчана аб пераходзе Пірла ў клуб амерыканскай МЛС «Нью-Ёрк Сіці»[7]. У кастрычніку 2017 года абвясціў, што па заканчэнні сезона 2017 завяршыць кар’еру[8]. 6 лістапада 2017 года згуляў свой апошні матч за «Нью-Ёрк Сіці», калі дапамог перамагчы «Каламбус Кру» (2:0), аднак нью-ёркскі клуб па суме двух матчаў саступіў 3:4 і выбыў з плэй-оф МЛС. Пасля матча Пірла пацвердзіў завяршэнне кар’еры[9].
Міжнародная кар’ера
Свой першы матч за нацыянальную зборную Італіі правёў 7 верасня 2002 года супраць зборнай Азербайджана.
Трэнерская кар’ера
У 2019 годзе атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі Pro. 30 ліпеня 2020 года быў прызначаны галоўным трэнерам моладзевай каманды «Ювентуса», а ўжо праз дзевяць дзён узначаліў асноўную каманду клуба. У сезоне 2020/21 «Ювентус» пад кіраўніцтвам Пірла ўпершыню за 10 гадоў не здолеў стаць чэмпіёнам Італіі, аднак перамог у кубку краіны. У маі 2021 года стала вядома, што Пірла пакідае пасаду галоўнага трэнера турынскага клуба[10].
У чэрвені 2022 года стаў галоўным трэнерам турэцкага клуба «Фаціх Карагюмрук»[11]. У маі 2023 года клуб абвясціў пра сыход трэнера па заканчэнні сезона, а ў чэрвені 2023 года Пірла ўзначаліў «Сампдорыю».
Дасягненні
Клубныя
Мілан
- Чэмпіён Італіі (2): 2004, 2011
- Уладальнік Кубка Італіі: 2003
- Уладальнік Суперкубка Італіі: 2004
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў (2): 2003, 2007
- Уладальнік Суперкубка УЕФА (2): 2003, 2007
- Пераможца клубнага чэмпіяната свету: 2007
Ювентус
- Чэмпіён Італіі (4): 2012, 2013, 2014, 2015
- Уладальнік Кубка Італіі: 2015
- Уладальнік Суперкубка Італіі (2): 2012, 2013
Міжнародныя
Італія
- Чэмпіён свету: 2006
- Сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы: 2012
- Бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў: 2004
Заўвагі
- ↑ Andrea Pirlo // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ ANDREA PIRLO // Argentine Soccer Database
- ↑ http://calcio-seriea.net/scheda_giocatore/2017/625/ Праверана 10 красавіка 2020.
- 1 2 UEFA.com — 1998.
- ↑ Born Again: How the Deep-Lying Midfielder Position is Reviving Careers. SoccerLens
- ↑ Пути «Милана» и Пирло разошлись. Eurosport.
- ↑ "Нью-Йорк Сити" объявил о переходе Андреа Пирло (ФОТО). football.by
- ↑ Пирло объявил, что завершит карьеру в декабре by.tribuna.com
- ↑ Пирло подтвердил, что завершил карьеру. by.tribuna.com
- ↑ Андреа Пирло покинул пост главного тренера "Ювентуса". football.by
- ↑ Футбол. Андреа Пирло официально возглавил "Фатих Карагюмрюк"(недаступная спасылка). pressball.by
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Андрэа Пірла