![]() Андрэас Ісаксан | |||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
3 кастрычніка 1981[1][2][…] (42 гады) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Рост | 199 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 88 кг | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | брамнік | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | ||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
![]() |
А́ндрэас І́саксан (шведск.: Andreas Isaksson; нар. 3 кастрычніка 1981, Трэлебарг, Швецыя) — былы шведскі футбаліст, брамнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Швецыі (2002—2016).
Кар’ера
Раннія гады
Ісаксан пачаў сваю кар’еру ў родным горадзе ў клубе «Трэлебарг». У 1999 годзе перспектыўнага маладога брамніка купіў італьянскі «Ювентус», але Ісаксан гэтак і не згуляў ніводнага матчу за першую каманду турынскага клуба.
У 2001 годзе ён вярнуўся ў Швецыю, у клуб «Юргордэн» і выйграў з ім чэмпіянаты краіны 2002 і 2003 гадоў, а таксама Кубак Швецыі 2003. У гэты ж час ён стаў іграком зборнай Швецыі, дублёрам Магнуса Хедмана.
«Рэн»
Пасля чэмпіянату Еўропы 2004 Ісаксан перайшоў у французскі «Рэн», у якім гуляў разам з партнёрам па зборнай Кімам Чэльстрэмам.
«Манчэстэр Сіці»
15 жніўня 2006 года Ісаксан за 2 мільёны фунтаў перайшоў у склад «Манчэстэр Сіці». Са сваім ростам 199 см ён стаў самым высокім футбалістам англійскай Прэм’ер-лігі. З-за траўм ён згуляў свой першы матч за «гараджан» толькі 9 снежня 2006 года, другі матч — 14 сакавіка 2007 года, але пасля гэтага выхадзіў на поле ва ўсіх астатніх матчах сезону. Пачатак сезону 2007/08 Ісаксан таксама прапусціў з-за траўм, а потым правёў некалькі няўпэўненых матчаў і страціў месца ў складзе, саступіўшы яго маладому Джо Харту.
ПСВ Эйндхавен
2 ліпеня 2008 года Ісаксан падпісаў з нідэрландскім клубам ПСВ кантракт да 2012 года. Пераход шведа адбыўся пасля таго, як эйндхавенцы прадалі свайго галкіпера Эўрэліу Гоміса ў «Тотэнхэм Хотспур». Першы матч за ПСВ ён правёў 23 жніўня супраць клуба «Феенорд».
«Касымпаша»
9 ліпеня 2012 года было пацверджана, што Андрэас пакінуў ПСВ, каб далучыцца да турэцкага клуба «Касымпаша» ў якасці свабоднага агента[3].
Познія гады
У жніўні 2016 года вярнуўся ў «Юргордэн», падпісаўшы кантракт на 2,5 гады. Па заканчэнні сезону 2018 абвясціў аб завяршэнні кар’еры.
Міжнародная кар’ера
Свой першы матч за зборную Швецыі Ісаксан згуляў у сакавіку 2002 года. Траўма Хедмана дазволіла Ісаксану заняць сталае месца ў браме нацыянальнай каманды, у якой ён згуляў усе акрамя аднаго матчы адборачнага турніру да чэмпіянату Еўропы 2004 і ўсе матчы фінальнага турніру. Ён заставаўся асноўным брамнікам зборнай і на чэмпіянаце свету 2006, дзе згуляў 3 матчы.
Пасля няўдалага чэмпіянату Еўропы 2016, дзе Швецыя на здолела выйсці з групы, абвясціў аб завяршэнні кар’еры ў зборнай.
Дасягненні
«Юргордэн»
- Чэмпіён Швецыі (2): 2002, 2003
- Уладальнік Кубка Швецыі (2): 2002, 2018
ПСВ
- Уладальнік Кубка Нідэрландаў: 2012
- Уладальнік Суперкубка Нідэрландаў: 2008
Зноскі
- ↑ Andreas Isaksson // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ ANDREAS ISAKSSON // Argentine Soccer Database
- ↑ «Isaksson joins Kasimpasa». ESPN.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Андрэас Ісаксан
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце BDFutbol.com (англ.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
- Статыстыка на сайце soccerbase.com (англ.)