Ангідры́д (ад грэч. an — адмоўная граматычная часціца і грэч. hýdōr — вада) — тэрмін (сугучна: ангідрыт), якім у хіміі азначаюцца:
- У неарганічнай хіміі: аксіды, якія можна атрымаць адшчапленнем вады ад кіслотаў. У міжнароднай хімічнай наменклатуры не ўжываецца.
- У арганічнай хіміі: злучэнні, якія адпавядаюць адшчапленню вады ад карбонавых кіслотаў. Шырока ўжываюцца ў прамысловасці як рэагент у рэакцыях ацылавання.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.