Англійскі сад | |
---|---|
ням. Englischer Garten | |
Асноўная інфармацыя | |
Тып | Гарадскі парк |
Плошча | 4,17 км² га |
Дата заснавання | 1789 |
Архітэктар | Фрыдрых Людвіг Шкель |
Колькасць наведвальнікаў | 3,5 мільёна ў год |
Сайт баварскага кіравання замкамі, азёрамі і паркамі | |
Размяшчэнне | |
48°09′10″ пн. ш. 11°35′31″ у. д. | |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Англійскі сад (ням.: Englischer Garten, таксама Англійскі парк) у Мюнхене — адзін з найбуйнейшых гарадскіх паркаў у свеце, яго агульная плошча — 4,17 км², а працягласць — прыблізна 5,5 кіламетраў ад цэнтра Мюнхена да яго паўночнай ускраіны. Парк быў створаны ў 1792 годзе садовым архітэктарам Фрыдрыхам Людвігам Шкелем і атрымаў сваю назву ў гонар ужытага пры яго праектаванні архітэктурнага стылю англійскага ландшафтнага парку, які, у супрацьлегласць пампезнаму і сіметрычнаму французскаму парку, імкнецца да максімальнай натуральнасці кампазіцыі, аддаючы перавагу пейзажнаму стылю перад рэгулярным. Парк з'яўляецца адным з першых народных паркаў (гэта значыць даступных для ўсіх) у сучаснай Еўропе.
Па плошчы Англійскі сад у Мюнхене большы, чым знакамітыя Цэнтральны парк у Нью-Ёрку ці Гайд-парк у Лондане. Ён з'яўляецца ўпадабаным месцам адпачынку як мюнхенцаў, так і шматлікіх турыстаў. Памер парку, яго славутасці (Кітайская вежа, Манаптэр), піўныя сады, атмасфера адпачынку, а таксама паляны, на якіх дазволена загараць нудыстам[1], зрабілі Англійскі парк вядомым ва ўсім свеце[2].
Зноскі
- ↑ Massenphänomen Nacktbaden Архівавана 30 красавіка 2014.
- ↑ Нью Ёрк Таймс пра Мюнхен і Англійскім парку
Літаратура
- C. Bauer, Der Englische Garten in München. Munich: Harbeke, 1964
- J. H. Biller and H.-P. Rasp, München, Kunst und Kultur. Munich: Südwest, ed. 18, 2006. ISBN 978-3-517-06977-7
- T. Dombart, Der Englische Garten zu München. Munich: Hornung, 1972. ISBN 3-87364-023-6
- P. Freiherr von Freyberg (ed.), Der Englische Garten in München. Munich: Knürr, 2000. ISBN 3-928432-29-X
- E. D. Schmid (ed.), Englischer Garten München. Munich: Bayerische Verwaltung der staatlichen Schlösser, Gärten und Seen, ed. 2, 1989
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Англійскі парк
- Афіцыйная старонка Баварскага кіравання паркамі і замкамі пра Англійскі парк.
- Старонка пра парк на афіцыйным сайце Мюнхена
- Кароткая інфармацыя на рускай мове на афіцыйным сайце Мюнхена Архівавана 8 мая 2013.
- Кітайская вежа — інтэрактыўная 360° панарама.