Англа-германскае саперніцтва — гонка ўзбраенняў паміж Брытанскай і Германскай імперыямі з 1880-х гадоў па 1914 год. Стала адной з прычын Першай сусветнай вайны.
Пачатак саперніцтва
Пасля смерці двух кайзераў Германіі — Вільгельма I і Фрыдрыха III у 1888 годзе, да ўлады ў Германіі прыйшоў Вільгельм II. Новы кайзер пагоршыў адносіны з расійскім імператарскім і брытанскім каралеўскім дамамі. Германія абвясціла Брытаніі гандлёвую вайну. Вялікабрытанія, імкнучыся дагнаць саперніка, выйшла з палітыкі «бліскучай» ізаляцыі і пачала ствараць антыгерманскі блок дзяржаў.
Першай стала Японія, аднак саюз быў заключаны супраць Расіі і пакуль яшчэ не меў сэнс германафобіі. Першы саюз англійскай манархіі супраць Германіі быў заключаны з Францыяй (1904). Затым быў заключаны дагавор з Расіяй (Англа-рускае пагадненне 1907 года). Германія, ведаючы што ў Англіі больш саюзнікаў, чым у яе, пачала пабудову сваёй каланіяльнай імперыі. Таксама немцы стварылі магутны флот. Гэта яшчэ больш узмацніла гонку ўзбраенняў. Аднак адносіны заставаліся цёплымі. Нават калі пачалася Першая сусветная вайна, Вялікабрытанія гарантавала Германіі, што не ўступіць у вайну ні за Расію, ні за свайго саперніка.
Аднак сітуацыя змянілася 4 жніўня 1914 года, калі нямецкія войскі напалі на Бельгію. У гэты ж дзень, Англія, з’яўляючыся гарантам незалежнасці Бельгіі, абвясціла Германіі вайну. З гэтага дня гонка ператварылася ў вайну паміж двума імперыямі.
Перыяды астуджэння англа-германскіх адносін (1888—1914)
Сцягі паказваюць, хто менавіта астудзіў адносіны
- Германская імперыя: Узыходжанне Вільгельма II на прастол
- Германская імперыя: Падтрымка немцамі бураў падчас вайны
- Вялікабрытанія, Японская імперыя: Заключэнне Англіяй саюза з Японіяй
- Вялікабрытанія, Францыя: Заключэнне англа-французскага альянсу
- Расійская імперыя, Вялікабрытанія: Да англа-французскаму саюзу далучалася Расія
- Германская імперыя: Нападзенне на Бельгію 4 жніўня 1914 года. Гонка ператварылася ў вайну.
Месца і віды саперніцтва
- Кітай: Германія захапіла Цындаа, а Брытанія Ганконг.
- Афрыка: Германія стварыла калоніі ў Камеруне, Тога, на паўднёвым захадзе, і на паўднёвым усходзе. Брытанія (калі не лічыць калоніі, адкрытыя англічанамі да 1888 года) — Трансвааль, Егіпет, Самалі (дакладней яго паўночная частка), Судан, частка Лівіі і г д.
- Панаванне на моры: Германія паспрабавала пабудаваць магутны флот, здольны канкураваць з флотам саперніка. Але нават да Першай сусветнай вайны так і не змагла дагнаць Вялікабрытанію па памеры флоту.
- Месца ў сусветнай эканоміцы: Германія пасля прыходу Вільгельма II стала ўмацоўваць армію, флот і эканоміку. Ужо ў пачатку XX стагоддзя Германія квітнела і канкуравала з Англіяй, Францыяй і ЗША. На сусветным рынку нямецкія тавары выцяснялі англійскія. Так працягвалася да 1914 года, нават калі сапернікі знаходзіліся ўжо ў стане вайны. Пасля гэтага Брытанія абвясціла Германіі марскую блакаду, што было горш для Германіі.
- Аўтарытэт у свеце: Германія, Францыя, Расія і Англія сапернічалі каланіяльнай гонкай у Афрыцы (акрамя Расіі), Сярэдняй Азіі (акрамя Германіі і Францыі) і ў Кітаі. Германія спрабавала падавіць Брытанію на сусветнай арэне і стаць першай звышдзяржавай.
Гл. таксама
Спасылкі
- Bönker, Dirk. Naval Race between Germany and Great Britain, 1898–1912 .
- Brose, Eric. Arms Race prior to 1914, Armament Policy .