Анатоль Ціханавіч Скойбеда | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 верасня 1938 (85 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | машынабудаванне |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (1980) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Прэміі |
|
Узнагароды |
Анатоль Ціханавіч Ско́йбеда[1] (нар. 2 верасня 1938) — вучоны ў галіне машынабудавання, доктар тэхнічных навук (1980), прафесар (1983).
Біяграфія
Нарадзіўся ў сяле Масты (Гараднянскі раён Чарнігаўскай вобласці Украіны). У 1958 годзе скончыў Гомельскі лесатэхнічны тэхнікум, у 1966 годзе — Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Аўтамабілі і трактары»[2]. У 1972 годзе скончыў аспірантуру Цэнтральнага навукова-даследчага інстытута механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі[2]. З 1973 года А. Ц. Скойбеда працуе ў Беларускім політэхнічным інстытуце (сучасны Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт), дзе ў 1979[2] годзе абараніў доктарскую дысертацыю. З 1979 года загадчык кафедры «Дэталі машын, пад’ёмна-транспартныя машыны і механізмы», у 1997—2000 гадах — прарэктар.
Навуковая дзейнасць
Аўтар прац па распрацоўцы і даследаванні новых відаў перадач і прыводаў мабільных машын, хадавых сістэм высокай праходнасці, сістэм аўтаматычнага кіравання міжвосевымі і міжколавымі сувязямі шматвосевых машын, па надзейнасці машын. Аўтар падручнікаў і дапаможнікаў для вышэйшых навучальных устаноў, больш за 400[3] вынаходстваў.
Пад кіраўніцтвам А. Ц. Скойбеды падрыхтавана 7 доктарскіх, 27 кандыдацкіх, 2 магістарскія дысертацыі[3].
Сярод апублікаваных прац:
- Автоматизация ходовых систем колесных машин. — Мн: Наука и техника, 1979,
- Детали машин и основы конструирования: Учебник. / Скойбеда А. Т., Кузьмин А. В., Макейчик Н. Н. Под общ. ред. А. Т. Скойбеды. — Мн.: Вышэйшая школа, 2000. — С. 335—363. — 584 с. — 3000 экз. — ISBN 985-06-0081-0
- Зубчато-ременные передачи. — Мн: БНТУ, 2005,
- Продольная жесткость приводных ремней в условиях динамического нагружения / А. Н. Никончук [и др.] // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя фізіка-тэхнічных навук. — 1999. — № 3. — С. 42-46.
Узнагароды і званні
- Нагрудны знак «Вынаходнік СССР» (1976)[2]
- Медаль «За працоўныя заслугі» (2009)[2]
- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2002, у аўтарскім калектыве) — за цыкл прац «Комплекс падручнікаў і навучальных дапаможнікаў па курсах „Дэталі машын“, „Прыкладная механіка“ і „Асновы канструявання“, якія забяспечваюць канструктарскую падрыхтоўку студэнтаў інжынерных спецыяльнасцей ВНУ»[4]
- Ганаровая грамата Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта (2011)[2]
- Заслужаны вынаходнік Рэспублікі Беларусь (2 снежня 2020)[5]
Зноскі
- ↑ БелЭн 2002.
- 1 2 3 4 5 6 Скойбеда Анатоль Ціханавіч, доктар тэхнічных навук на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- 1 2 Профиль (руск.) на сайце БНТУ
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь 23 апреля 2003 г. № 17 О присуждении Государственных премий РеспубликиБеларусь 2002 года (руск.)
- ↑ Ордэны, медалі і ганаровыя званні - узнагарод удастоены больш за 60 прадстаўнікоў розных галін (бел.) // БелТА
Літаратура
- Скойбеда Анатоль Ціханавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 465. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
- Скойбеда Анатоль Ціханавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Скойбеда Анатоль Ціханавіч, доктар тэхнічных навук, машынабудаванне на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Профиль (руск.) на сайце БНТУ
- База патэнтаў Беларусі (руск.)
- Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента (руск.)