![]() Анатоль Уладзіміравіч Якубенка | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
28 верасня 1959[1] (64 гады) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Анатоль Уладзіміравіч Якубенка (нар. 28 верасня 1959, г. Віцебск, Беларусь) — беларускі баскетбаліст, трэнер.
Біяграфія
Пачаў займацца баскетболам у 1972 годзе ў ДзЮСШ № 4 гарада Віцебска. Першы трэнер — Уладзімір Сямёнавіч Гарэлышаў.
У 1998 годзе быў прызначаны галоўным трэнерам зборнай Беларусі[2].
З 2006 года працуе на пасадзе галоўнага трэнера нацыянальных камандаў Рэспублікі Беларусь з адначасовым выкананнем абавязкаў дзяржтрэнера[3]. Кіраваў жаночай моладзевай зборнай Беларусі (U-20) на чэмпіянаце Еўропы-2014[4].
Кар’ера баскетбаліста
- 1977—1991 — РТІ (Мінск)
- 1991—1993 — Кошыцы (Чэхаславакія / Славакія)
- 1993—1994 — Інсталь (Беласток, Польшча)
- 1994—1995 — Палонія (Варшава, Польшча)
- 1995 — Маркус-Нюбіт (Талін, Эстонія)
- 1995—1996 — РТІ-РШВСМ (Мінск)
- 1996—1997 — Аўтазаводзец-Джэнці (Мінск)
- 1997 — Лакаматыў-Шыком (Віцебск) (у Кубку Беларусі)
- 1997—1999 — Лакаматыў (Віцебск)
- 1998 — Гродна-93 (у Кубку Корача)
- 2000—2001 — РШВСМ-БДПА (Мінск)
- 2001—2002 — БК Мінск (гуляючы галоўны трэнер)
Кар’ера трэнера
- 1998—2000 — Мужчынская зборная Беларусі па баскетболе
- 1999—2000 — РТІ-АЗАА (Асіповічы)
- 2000—2005 — Мужчынская зборная Беларусі па баскетболе (другі трэнер)
- 2001—2002 — БК Мінск (гуляючы галоўны трэнер)[5]
- 2002—2005 — Мінск-БНТУ
- 2006—2010 — БНТУ (Мінская вобласць)
- 2014 — Жаночая зборная Беларусі па баскетболе U-20
Дасягненні
У якасці баскетбаліста
Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 1995/1996, 1997/1998.
У якасці трэнера
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2002/2003.
Фіналіст Кубка Беларусі (1): 2003.
Зноскі
- ↑ (unspecified title) Праверана 23 верасня 2019.
- ↑ БАСКЕТБОЛ. НА ДНЕ КОРЗИНЫ. ЯКУБЕНКО ВОЗГЛАВИЛ СБОРНУЮ БЕЛОРУССИИ
- ↑ Баскетбол. Анатолий Якубенко встал у руля мужской и женской белорусских сборных(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2021. Праверана 24 чэрвеня 2022.
- ↑ Анатолий Якубенко
- ↑ Пять причин Анатолия Якубенко
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.