Анатоль Сяргеевіч Казлоў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 28 ліпеня 1962(1962-07-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 сакавіка 2023(2023-03-20) (60 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, літаратуразнавец, празаік, публіцыст, літаратар
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у

Анатоль Сяргеевіч Казлоў (нар. 28 ліпеня 1962, вёска Асінаўка, Краснапольскі раён, Магілёўская вобласць, БССР20 сакавіка 2023) — беларускі празаік, літаратуразнаўца.

Біяграфія

Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт у 1985 годзе. Працаваў у будакашалёўскай раённай газеце «Авангард» (1985, 1987—1988), служыў у Савецкай Арміі ў Сібірскай ваеннай акрузе (1985—1987). У 1988—90 гадах вучыўся ў аспірантуры пры Інстытуце літаратуры АН БССР, працаваў над дысертацыяй «Сатыра і гумар у беларускай літаратуры 1920-х — пачатку 1930-х гадоў» (кіраўнік — Іван Навуменка).

У 1990—1992 гадах — загадчык аддзела публіцыстыкі і нарыса, у ?—2023 гадах — загадчык аддзела прозы часопіса «Полымя». У 1992—2003 і 2011—2014 гадах — загадчык аддзела прозы часопіса «Маладосць». Галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва» (2003—2009). Супрацоўнік часопіса «Нёман» (2009—2011, 2014—?).

Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1991 года, з 2006 года — член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Творчасць

Аўтар празаічных зборнікаў:

  • «Міражы ценяў» (1990),
  • «І тады я памёр…» (1993),
  • «Незламаная свечка» (2000),
  • «Юргон» (2006),
  • «Горад у нябёсах» (2009),
  • Той, хто абганяе сны.— Мінск: Мастацкая літаратура, 2014.— 286 с. — ISBN 978-985-02-1601-4

Зноскі

    Літаратура

    • Казлоў А. Не люблю грыбоў і ягад// З росных сцяжын: аўтабіяграфіі пісьменнікаў Беларусі/ уклад. Мікола Мінзер. — Мн.: Літаратура і мастацтва, 2009. — С. 147—150.
    This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.