Анатоль Буяльскі | |
---|---|
Анатоль Сяргеевіч Буяльскі | |
Нарадзіўся |
15 снежня 1959 (64 гады) |
Грамадзянства |
Анатоль Сяргеевіч Буяльскі (15 снежня 1959, Мінск) — галоўны трэнер жаночай нацыянальнай зборнай Беларусі па баскетболе.
Кар’ера
Трэніраваў мінскія СДЮШАР «Гарызонт» (1979—1994) і «Гарызонт» (1994—1999), літоўскую «Жуведру» (1999—2000), польскія клубы «Лончнасць» (2000—2003) і «Мяблотап» (2003—2004), расійскія «Энжэ» (2004—2005) і «Дынама-Энергія» (2005—2007). Прыводзіў «Гарызонт» да перамог у чэмпіянаце Беларусі і Балтыйскай лізе. Вывеў «Лончнасць» у польскую суперлігу. Быў названы трэнерам года ў Польшчы. Трэнер года Беларусі 2006[1].
Галоўны трэнер жаночай нацыянальнай зборнай Беларусі (1994−1998, 2002−2011, 2014−2016). У 2007 годзе ўпершыню вывеў зборную Беларусі ў фінальную частку чэмпіянату Еўропы і адразу прывёў яе да бронзавых узнагарод. У 2008 годзе каманда пад яго кіраўніцтвам заваявала пуцёўку на Алімпійскія гульні, стаўшы першай у гісторыі беларускага спорту камандай па гульнявым відам спорту, якая трапіла на летнія Алімпійскія гульні. У 2010 годзе вывеў зборную ў паўфінал чэмпіянату свету. Пакінуў каманду пад канец 2011 года па асабістаму жаданню[2]. У 2014 годзе вярнуўся ў зборную[3]. Вывеў каманду на Алімпійскія гульні 2016.
Жанаты, мае сына ад першага шлюбу і дачку ад другога[4].
Зноскі
- ↑ Тренер года. Анатолий Буяльский: мечтаю об Олимпиаде
- ↑ Анатолий Буяльский назвал причины своего ухода Архівавана 1 лютага 2012.
- ↑ Анатолий Буяльский вновь стал главным тренером женской сборной Беларуси по баскетболу
- ↑ Главный тренер сборной Беларуси по баскетболу Анатолий Буяльский: женские слезы меня нервируют