Анатоль Міхайлавіч Гуль
Дата нараджэння 18 мая 1928(1928-05-18) (95 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды

Анатоль Міхайлавіч Гуль (18 мая 1928, Кобрын, Брэсцкая вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў Львоўскі політэхнічны інстытут у 1954 годзе. З 1954 г. — архітэктар, старэйшы архітэктар, галоўны архітэктар праектаў у Мінскпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1959 г. Пражывае ў Мінску.

Творчасць

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): праекты забудовы жылога масіва па бульвары Шаўчэнкі, вул. Варашылава (19601966), мікрараёнаў па вул. Я. КоласаВалгаградскай, Апанскага (1961), Рэспубліканскай (1963), Ванеева (1964), Танкавай (1975), па праспекце Пушкіна (1980), мікрараёнаў Ракаўская шаша-1 і Усход-2 (1962), Серабранка-1—9 (1968-87), Захад-2 (1977), Уручча-1—3 (1982-87), Алтайская (1983), Шабаны-2 (1987), плошча адміністрацыйна-гандлёвага цэнтра Заводскага раёна і гасцініца «Турыст» (1973), ПДП рэканструкцыі Партызанскага праспекта (1976).

Узнагароды

Узнагароджаны медалямі, Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1979).

Зноскі

    Літаратура

    This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.