Анатоль Мікалаевіч Бычак | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Анатоль Малафееў | ||||||
Пераемнік | пасада скасаваная | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Вячаслаў Кебіч | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
15 кастрычніка 1940 |
||||||
Смерць |
2011 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
|
Анато́ль Мікала́евіч Бы́чак (15 кастрычніка 1940, в. Ануфравічы, Слуцкі раён, Мінская вобласць — 2011, Мінск) — партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР.
Біяграфія
Скончыў Жыровіцкі тэхнікум механізацыі сельскай гаспадаркі, факультэт механізацыі, тэхнік-механік (1960), Беларускую сельгасакадэмію, інжынер-механік (завочна, 1970)[1].
Працаваў механікам калгаса «Рассвет» Слуцкага раёна, служыў у Савецкай Арміі (1961—1964). Пасля арміі працаваў майстарам вытворчага навучання СПТВ-23 (Смілавічы), інструктарам Чэрвеньскага РК КПБ. У 1966—1970 гадах — першы сакратар Чэрвеньскага райкама ЛКСМБ. У 1970—1975 гадах працаваў у Чэрвеньскім РК КПБ. З 1975 года — у Нясвіжскім раёне, спярша — сакратар у РК КПБ, у 1976—1981 гадах — старшыня выканкама Нясвіжскага райсавета, з 1981 года — першы сакратар Нясвіжскага райкама КПБ. У 1983—1985 гадах — першы сакратар Барысаўскага райкама КПБ[1].
У 1985 годзе прызначаны другім сакратаром Мінскага абкама КПБ[1].
Са снежня 1990 і да забароны камуністычнай партыі 25 жніўня 1991 года — першы сакратар Мінскага абкама. Пасля працаваў інжынерам па забеспячэнні на будуючымся Ваўкавыскім цэментным заводзе. Праз год ён быў прызначаны начальнікам аддзела статыстыкі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, дзе працаваў да пенсіі[1].
Памёр у Мінску ў 2011 годзе[1].
Узнагароды
Крыніцы
Спасылкі
- Михаил ПЛАКСА. К 80-летию Минской области. Страницы истории Несвижчины (руск.). Нясвіжскія навіны (13 красавіка 2018).