Анатоль Мечыслававіч Маркевіч
8-ы Міністр культуры Рэспублікі Беларусь
з 19 лістапада 2020
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Раман Галоўчанка
Папярэднік Юрый Бондар
Сцяг Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Брэсцкай вобласці
12 лютага 2019 29 кастрычніка 2020
Папярэднік Васіль Мікалаевіч Герасімаў
Пераемнік Валерый Паўлавіч Вакульчык
Сцяг Старшыня Навагрудскага райвыканкама
2011 12 лютага 2019
Папярэднік Анатоль Канстанцінавіч Кулак
Пераемнік Сяргей Аляксандравіч Федчанка
Сцяг Старшыня Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў
2010 2011

Нараджэнне 1971[1]
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Месца працы
Узнагароды
медаль ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага

Анатоль Мечыслававіч Маркевіч (нар. 1971, в. Грамкі, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

Скончыў Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Працаваў настаўнікам і дырэктарам у школах Шчучынскага раёна. У 1999−2002 гадах дырэктар СШ № 1 гарадскога пасёлка Карэлічы. З 2002 года — намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама. У 2010—2011 гадах старшыня Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў. У 2011—2019 гадах — старшыня Навагрудскага райвыканкама.

З 12 лютага 2019 года[2] па кастрычнік 2020 года працаваў памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектарам па Брэсцкай вобласці.

19 лістапада 2020 года прызначаны Міністрам культуры Беларусі[3].

У сакавіку 2022 года трапіў пад санкцыі Канады[4].

Погляды і выказванні

Выступаючы перад канстытуцыйным рэферэндумам на «дыялогавай пляцоўцы» ў Стоўбцах, Анатоль Маркевіч прызнаў, што ў падначаленай яму галіне праводзяцца маштабныя кадравыя чысткі па ідэалагічных матывах[5]:

" Не хаваю, што праводзілі і праводзім сур'ёзную працу па тых нашых супрацоўніках, работніках, якія займаюць дэструктыўную пазіцыю. Маё глыбокае перакананне, што на двух крэслах знаходзіцца не атрымліваецца. Гэта недапушчальна. Трэба вызначыцца, у рэшце рэшт.

Па гэтых меркаваннях больш за 300 чалавек з нашых калектываў папрасілі. І лічу гэта правільным. Работнікі культуры пастаянна ўзаемадзейнічаюць з людзьмі і шмат у чым фарміруюць грамадскую думку. Таму нельга паводзіць сябе па падвойных стандартах. Трэба вызначыцца.

"

Заявіў у канцы студзеня 2022 года, што у «калі людзі займаюць дэструктыўную пазыцыю, маё глыбокае перакананне — на працы ў дзяржаўнай службе яны знаходзіцца не могуць. Калі працуеш на дзяржслужбе — павінен быць прыхільнікам дзяржаўнай улады»[6].

У сакавіку 2024 года Маркевіч раскрытыкавау незалежныя арт-праекты і галерэі і сказау, што «шэрагі творчай інтэлігенцыі ачышчаюцца ад асоб, якія падрывалі асновы дзяржавы, што іх выгадавала і карміла»[7].

Меркаванні

Са слоў былой старшыні ўпраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Наталлі Задзяркоўскай, Анатоль Маркевіч «робіць з сябе выгляд міністра культуры», але «было зразумела, што ён не ведае галіны». Ён «даваў даручэнні, казаў, што ўсё было кепска да яго, а цяпер будзе добра». Наталля Задзяркоўская расказала, што ён «звальняў людзей з вялікім досведам, якія не падтрымлівалі яго погляды альбо мелі смеласць сказаць не тое, што ён чакае.»

Зноскі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.