Анатоль Леанідавіч Мельнікаў | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 10 сакавіка 1955 (69 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Анатоль Леанідавіч Мельнікаў (нар. 10 сакавіка 1955, г. Магілёў) — беларускі пісьменнік.
Біяграфія
Нарадзіўся і вырас у г. Магілёве. Скончыў Кіеўскі інстытут інжынераў грамадзянскай авіяцыі, Маскоўскі літаратурны інстытут імя М. Горкага, 2-х гадавую школу рэжысёраў-аператараў, прайшоў творчы конкурс на Вышэйшыя рэжысёрскія курсы Дзяржкіно СССР, але іх не скончыў па аб’ектыўных прычынах[1].
Працаваў інжынерам у аэрапорце, майстрам на заводзе, канструктарам у адмысловым праектна-канструктарскім бюро, экскурсаводам, рэжысёрам Народнай кінастудыі, дырэктарам Дома культуры, рэдактарам тэлебачання і радыё, карэспандэнтам рэспубліканскай газеты, выкладчыкам курсу журналістыкі друкаваных і электронных СМІ ў універсітэце, кіраўніком прэс-цэнтра[1], галоўным спецыялістам упраўлення ідэалагічнай працы Магілёўскага аблвыканкама. Цяпер з'яўляецца тэлевядучым праграмы «Час АРТ» тэлерадыёкампаніі «Магілёў»[2].
Член Магілёўскага абласнога аддзялення праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі[3].
У цяперашні час жыве і працуе ў Магілёве[1].
Творчасць
Аўтар рамана «Фагги». Апавяданні публікаваліся ў абласным зборніку Саюза пісьменнікаў, у перыядычным прэсе. Зняў аўтарскі дакументальны фільм «Загінулыя хлусні не прымаюць». Публікуе апавяданні і навелы на Facebook[1].
Бібліяграфія
- «Избранное» (Москва, 2000)
- «Фагги» (Могилев, 2010)
Зноскі
- 1 2 3 4 Таленты ад роднай зямлi . catalog.library.mogilev.by. Праверана 6 студзеня 2024.
- ↑ Анатолий Мельников: «Если не писать – получится самомучительство…» (англ.). www.oo-spb.by. Праверана 6 студзеня 2024.
- ↑ Могилевское областное отделение | Общественное объединение "Союз писателей Беларуси" (руск.). old.oo-spb.by. Праверана 3 студзеня 2024.