Анатоль Аляксеевіч Стэпусь | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў |
||||||
Папярэднік | Вадзім Лазерка | ||||||
Пераемнік | Вячаслаў Качанаў | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Сідорскі Міхаіл Мясніковіч |
||||||
Папярэднік | Аляксандр Дзеравяшка | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
30 лістапада 1960 (63 гады) ці 28 чэрвеня 1960 (63 гады) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | дыпламат |
Анато́ль Аляксе́евіч Стэпусь (нар. 28 чэрвеня 1960, Брэсцкая вобласць) — беларускі дыпламат.
Біяграфія
Скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт і Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт[1].
Працаваў у Гандлёвым прадстаўніцтве Рэспублікі Беларусь у В’етнаме (1994—1998), у 2002—2004 гадах быў часовым павераным у справах Рэспублікі Беларусь у Японіі.
18 красавіка 2008 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Вялікай Сацыялістычнай Народнай Лівійскай Арабскай Джамахірыі[2].
З 30 чэрвеня 2014[3] па 22 мая 2018[4] года займаў пасаду Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Эстонскай Рэспубліцы.
З 2022 года працуе начальнікам упраўлення па працы з дыпламатычным корпусам Галоўнага ўпраўлення па абслугоўванні дыпламатычнага корпуса і афіцыйных дэлегацый «Дыпсэрвіс»[5].
Зноскі
- ↑ Александр Лукашенко назначил Анатолия Степуся послом Белоруссии в Эстонии (руск.). Eesti Rahvusringhääling (30 чэрвеня 2014).
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 220 «О назначении А.А.Степуся Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Великой Социалистической Народной Ливийской Арабской Джамахирии и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посланника второго класса» (руск.). pravo.levonevsky.org (18 красавіка 2008).
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 319 «О назначении А. А. Степуся» (руск.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (30 чэрвеня 2014).(недаступная спасылка)
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 187 «Об А. А. Степусе» (руск.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (22 мая 2018).
- ↑ Дипсервис. Структура