Анатоль Сівак
Сцяг Намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь
з 3 верасня 2020
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Раман Галоўчанка
Папярэднік Уладзімір Кухараў
Сцяг Старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Сцяг
24 лістапада 2018 3 верасня 2020
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Румас
Раман Галоўчанка
Папярэднік Андрэй Шорац
Пераемнік Уладзімір Кухараў
Сцяг Міністр транспарту і камунікацый Беларусі Сцяг
31 ліпеня 2012 24 лістапада 2018
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў
Сяргей Румас
Папярэднік Іван Шчэрба
Пераемнік Аляксей Аўраменка
Сцяг Начальнік Беларускай чыгункі
5 чэрвеня 2009 31 ліпеня 2012
Папярэднік Уладзімір Жарэла
Пераемнік Уладзімір Марозаў

Нараджэнне 30 лістапада 1962(1962-11-30) (61 год)
Адукацыя
Узнагароды
ордэн Пашаны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Анатоль Алякса́ндравіч Сіва́к (нар. 1962, в. Завайць, Нараўлянскі раён, Гомельская вобласць) — дзяржаўны дзеяч Рэспублікі Беларусь, міністр транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь (20122018), намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь з 3 верасня 2020 года.

Біяграфія

Скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (1986). Па заканчэнні ВНУ працаваў будаўнічым майстрам будаўніча-мантажнага цягніка № 391 на станцыі Брэст ГП «Дарбудмантажтрэст» Беларускай чыгункі, затым галоўным інжынерам будаўнічага ўпраўлення № 2 на станцыі Асіповічы. У перыяд з 1987 па 1989 гг. Анатоль Аляксандравіч — начальнік будаўніча-мантажнага цягніка № 761 на станцыі Магілёў, з 1989 па 2001 гг. узначальваў будаўніча-мантажны цягнік № 367 на станцыі Мінск РУП «Дарбудмантажтрэст» Беларускай чыгункі. У 20012002 гг. — галоўны інжынер будаўніча-мантажнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Дарбудмантажтрэст» Беларускай чыгункі.

У 20022006 гг. працаваў намеснікам начальніка Беларускай чыгункі. У 20062009 гг. — памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўны інспектар па г. Мінску; Аляксандр Лукашэнка высока ацаніў яго дзейнасць на гэтым пасадзе[1]. Скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне вытворчасцю». З 2009 па 31 ліпеня 2012 гг. начальнік Беларускай чыгункі.

31 ліпеня 2012 г. Прэзідэнт А. Лукашэнка прызначыў Анатоля Аляксандравіча на пасаду міністра транспарту і камунікацый[2].

16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.[3], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе міністра[4]

24 лістапада 2018 года вызвалены з пасады міністра і прызначаны старшынёй Мінскага гарвыканкама[5].

3 верасня 2020 года прызначаны намеснікам прэм’ер-міністра Беларусі, змяніўшы на гэтай пасадзе Уладзіміра Кухарава[6]. 17 верасня 2020 года прызначаны ўпаўнаважаным прадстаўніком Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Магілёўскай вобласці[7].

17 снежня 2020 года яго ўнёс у свой санкцыйны спіс Еўрасаюз[8], 18 лютага 2021 года — Вялікабрытанія[9], 22 сакавіка 2021 года — Швейцарыя[10]. 26 студзеня 2021 года да гэтага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[11].

Узнагароды

Зноскі

  1. Новым мэрам Мінска стаў былы міністр транспарту Архівавана 24 лістапада 2018.
  2. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь разгледзеў кадравыя пытанні.
  3. Архіўная копія (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  4. Назначаны члены ўрада Рэспублікі Беларусь. http://president.gov.by+(17 снежня 2015).
  5. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 460 «Об А. А. Сиваке» (руск.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (24 лістапада 2018).
  6. belta.by
  7. belta.by
  8. Евросоюз ввел третий пакет санкций против Беларуси. В том числе против оборонных предприятий (руск.). Meduza (17 снежня 2020). Праверана 9 верасня 2021.
  9. США и Великобритания ввели новые санкции против белорусских чиновников, судей и сотрудников силовых органов (руск.). Meduza (19 лютага 2021). Праверана 9 верасня 2021.
  10. Searching for subjects of sanctions
  11. Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain countries concerning restrictive measures against Belarus (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (26 студзеня 2021). Праверана 9 верасня 2021.
  12. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 426 «Аб узнагароджанні» (руск.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (21 лістапада 2019).

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.