Анатоль Аляксандравіч Волах | |||||
---|---|---|---|---|---|
Дата нараджэння | 1917 | ||||
Месца нараджэння | |||||
Дата смерці | 1 кастрычніка 1943 | ||||
Месца смерці | |||||
Месца пахавання | |||||
Грамадзянства | |||||
Прыналежнасць | |||||
Род войскаў | бранетанкавыя войскі | ||||
Гады службы | 1938—1943 | ||||
Званне |
|
||||
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна | ||||
Узнагароды і званні |
|
Анатоль Аляксандравіч Волах (1917, Мінск — 1 кастрычніка 1943) — сяржант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943)[1].
Біяграфія
Анатоль Волах нарадзіўся ў сям’і чыгуначніка. Пасля заканчэння чыгуначнага ПТВ працаваў на вагонарамонтным заводзе ў Мінску. У 1938 годзе быў прызваны на службу ў Рабоча-Сялянскую Чырвоную армію Ленінскім раённым ваенным камісарыятам Мінска. З 1941 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Прымаў удзел у баях на Паўднёва-Заходнім і Варонежскім франтах[1]. Да жніўня 1943 года сяржант Анатоль Волах быў разведчыкам 12-га асобнага разведбатальёна 2-га танкавага корпуса 40-й арміі Варонежскага фронту. Вызначыўся падчас вызвалення Украінскай ССР[2].
У жніўні 1943 года падчас адной з разведвальных вылазак Волах захапіў у палон нямецкага афіцэра[1]. 21 жніўня 1943 года ў раёне горада Зянькоў Палтаўскай вобласці ён з групай разведчыкаў атакаваў варожую калону машын, захапіўшы ў палон машыну з афіцэрамі і важнымі штабнымі дакументамі праціўніка[1]. У верасні 1943 года ў ходзе вызвалення горада Лебядзін Сумскай вобласці Волах адным з першых на браневіку ўварваўся ў горад і ўступіў у бой з пераўзыходзячымі войскамі праціўніка[1]. 1 кастрычніка 1943 пры разведцы подступаў да Дняпра Волах загінуў у баі. Пахаваны ў брацкай магіле ў скверы на вуліцы Першагвардзейскай у горадзе Лебядзіне[1][2].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 17 лістапада 1943 за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» сяржант Анатоль Волах пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама быў узнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі і шэрагам медалёў[2].
У гонар Волаха названа вуліца ў Мінску[1][2].
Зноскі
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 261. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382
- Андреев С. А. Совершённое ими бессмертно. — Кн. 1. — М.: Высшая школа, 1976.
- Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. — Минск, 1984.