Анатоль Іванавіч Лесніковіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 красавіка 1941 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 лютага 2019 (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізікахімік |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар хімічных навук |
Альма-матар |
|
Прэміі |
|
Узнагароды |
Анатоль Іванавіч Лесніковіч (3 красавіка 1941 — 5 лютага 2019) — беларускі фізікахімік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1996; член-карэспандэнт з 1994), доктар хімічных навук (1987), прафесар (1989).
Біяграфія
Нарадзіўся 3 красавіка 1941 года ў саўгасе «Рачкавічы» Слуцкага раёна Мінскай вобласці.
Закончыў БДУ (1965). У 1966—1978 гг. — асістэнт, старшы выкладчык, дацэнт Белдзяржуніверсітэта, у 1979—1990 гг. — загадчык лабараторыі НДІ фізіка-хімічных праблем БДУ. У 1990—1996 гг. прарэктар Белдзяржуніверсітэта, у 1997—2000 гг. — першы намеснік старшыні ВАК Беларусі, у 2000—2002 гг. — старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях. З 2002 г. — віцэ-прэзідэнт НАН Беларусі, адначасова загадчык кафедры Белдзяржуніверсітэта. У 2004—2008 гг. — намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі. З 2008 г. — загадчык кафедры агульнай хіміі і методыкі выкладання хіміі хімічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта.
Распрацаваў метады ізапараметрычных суадносін і рашэння адваротнай задачы неізатэрмічнай кінетыкі для простых і некаторых складаных рэакцый кандэнсаваных рэчываў. Вывучыў механізм тэрмічнага раскладання кампанентаў сумесевых цвёрдых ракетных паліваў, у т.л. сінтэзаваных, а таксама працэсаў тэрмапераўтварэнняў гэтых паліваў і іншых практычна важных кампазіцыйных матэрыялаў на палімернай аснове. Выявіў размерны эфект у рэгуляванні хуткасці гарэння каталізатарамі і інгібітарамі гарэння, што дазволіла атрымаць новыя рэгулятары для разнастайных гаручых сістэм. Устанавіў заканамернасці, якія дазваляюць ацаніць межы рэгулявання хуткасці гарэння, ціск, пры якім каталітычны эфект змяняецца на інгібіруючы. Выявіў і вывучыў з’яву вадкаполымнага гарэння, а таксама злучэнні, здольныя да самараспаўсюджвальнага высокатэмпературнага раскладання — асобай форме гарэння, на аснове якіх прапанаваў хімічныя генератары кіслароду, азоту, хлору. Абгрунтаваў хімічную інжынерыю як навуку аб канструяванні хімічнымі метадамі сістэм з нана- і мікраразмерных элементаў і распрацаваў шэраг такіх сістэм.
Аўтар каля 400 навуковых прац, у т.л. 2 манаграфій, вучэбнага дапаможніка, больш за 60 вынаходніцтваў.
Навуковыя працы
- Об отрицательной корреляции параметров закона скорости горения // Физика горения и взрыва. 1979. № 1.
- Изопараметрические кинетические соотношения в реакциях конденсированных веществ // J. Therm. Anal. 1985. № 3.
- Явление жидкопламенного горения // Весцi НАН Беларусi. Сер. хiм. навук. 1998. № 4.
- Термическое разложение аминотетразолов // Thermochim. Acta. 2002. Vol.388.
Узнагароды
- медаль Францыска Скарыны (2006),
- Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (2011)[1].
- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (2012),
- іншыя медалі.
Зноскі
Спасылкі
- Анатоль Іванавіч Лесніковіч у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)