Анастасія Яраполкаўна
Нараджэнне 1074
Смерць 3 студзеня 1158[1]
Месца пахавання
Бацька Яраполк Ізяславіч[1][2]
Маці Кунігунда фор Арламюндэ[d][2]
Муж Глеб Усяславіч[1]
Дзеці Расціслаў Глебавіч, Валадар Глебавіч і Усевалад Глебавіч[2]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Анастасія[3] Яраполкаўна (1074 — 3 студзеня 1158[4]) — княгіня менская, дачка князя валынскага Яраполка Ізяславіча і Кунігунды фон Арламюндскай, жонка менскага князя Глеба Усяславіча.

Згадкі

У летапісах Анастасія згадваецца ўсяго раз, у год сваёй смерці. Гэта згадка цікава перш за ўсё з пункту гледжання гісторыі царквы[5][6]. Пад 1158 годам летапісец паказаў, што 3 студзеня на 84 годзе жыцця ў 2 гадзіны ночы памерла Яраполкаўна, удава князя Глеба, перажыўшы свайго мужа на 40 гадоў, пахавана 4-га чысла ва Успенскім саборы Кіева-Пячэрскага манастыра побач з ракой св. Феадосія Пячэрскага разам з мужам[7]. Яна завяшчала 5 вёсак з чэлядзю і наогул усю сваю маёмасць манастыру[8].

Шлюб і дзеці

Час, калі быў заключаны шлюб паміж Анастасіяй і Глебам Усяславічам, дакладна невядома, але яго можна разлічыць. Вядома, што пасля забойства Яраполка ў 1086 годзе Кунігунда з’ехала ў Германію, забраўшы з сабой малодшую дачку, дзе тая выйшла замуж[4]. Анастасія ж засталася на Русі, верагодна таму, што ўжо была на апецы мужа ці, па меншай меры, была пасватана. У той час замуж выдавалі з 12 гадоў, што дазваляе азначыць 1086 год як прыкладны час вяселля[9]. Але, часам шлюба адзначаюць пачатак 1090-х гадоў. Л. В. Аляксееў лічыў, што Анастасія была пасватана за Глеба ў пачатку 1073, што паслужыла падставай для канфлікту паміж Ізяславам Яраславічам і яго малодшымі братамі, але ў 1073 годзе Анастасія яшчэ не нарадзілася[10].

Сыны:

Гісторык А. В. Назарэнка сумняваўся, што Расціслаў быў сынам Глеба ад Анастасіі, мяркуючы, што ён мог быць сынам ад невядомага першага шлюбу[9]. Прычынай для сумневу паслужыла тое, што ў такім выпадку Расціслаў ажаніўся са сваёй траюраднай сястрой, што не дазвалялася царквой, але часам здаралася. Але, паходжанне жонкі Расціслава не ўстаноўлена адназначна, так што Расціслаў цалкам можа быць сынам Анастасіі[11].

Памяць

Урывак з «Тэратургімы» з эпітафіяй Анастасіі і яе мужу.

У Кіева-Пячэрскай лаўры доўга жыла памяць аб Глебе і Анастасіі. Саборны манах Кіеўскага Пячэрскага манастыра Афанасій Кальнафойскі ў сваім творы «Тэратургіма», напісаным у 1638 годзе, сярод эпітафій фундатарам Лаўры прыводзіць і эпітафію Глебу Усяславічу і яго жонцы з вершаваным прысвячэннем. А аўтар Кіеўскага Сінопсісу верагодна нават рабіў адшуканні, каб высветліць імя княгіні (у эпітафіі яно не згадваецца).

Продкі

Зноскі

  1. 1 2 3 Данилевич В. Е. Очерк истории Полоцкой земли до конца XIV столетияКиев: 1896. — 260 с.
  2. 1 2 3 Pas L. v. Genealogics — 2003.
  3. У летапісах яе імя не называецца. Яе імя вядома толькі па позняй крыніцы — Кіеўскаму сінопсісу, але ў дадзеным выпадку толькі можна спадзявацца, што аўтар сінопсіса, які працаваў у Кіева-Пячэрскам манастыры, імя адзначыў дакладна.
  4. 1 2 Назаренко А.В. Древняя Русь на международных путях. М., 2001. — С. 526-527.
  5. Макарий (Булгаков). История Русской Церкви. М., 1995. — С. 469.
  6. Голубинский Е.Е. История русской церкви. М., 1881. — Т. 1. — С. 597.
  7. ПСРЛ. — СПб, 1908. — Т. Том 2. Ипатьевская летопись. — С. 492-493.
  8. Там же указаны дарения монастырю сделанные её отцом и мужем — Ярополк пожертвовал несколько волостей и все свои личные владения, Глеб пожертвовал 600 гривен серебра и 50 гривен золота при жизни и 100 гривен серебра и 50 гривен золота по завещанию.
  9. 1 2 Назаренко А.В. Древняя Русь и Славяне. М., 2007. — С. 153-154.
  10. Литвина А.Ф., Успенский Ф.Б. К уточнению семантики древнерусского «свататися» / «сватитися» и «сват(ь)ство». — 2013. — Т. LVIII. — С. 321.
  11. Литвина А.Ф., Успенский Ф.Б. Внутридинастические браки между троюродными братьями и сестрами в домонгольской Руси // Древняя Русь. Вопросы медиевистики. — 2012. — № 3(49). — С. 66.

Літаратура

  • Алексеев Л. В. Полоцкая земля (очерки истории северной Белоруссии) в IX — XIII вв. / Ответственный редактор академик Б. А. Рыбаков. — 1966. — 295 с.
  • Артамонов Ю.А. Князья полоцкие — «великие милосники великой лавры Печерской» // Ad fontem : сб. ст. в честь Сергея Михайловича Каштанова. — М.: Наука, 2005.
  • Древняя Русь в свете зарубежных источников / под ред. Т.Н. Джаксон, И.Г. Коноваловой. М.: Университет Дмитрия Пожарского, 2010. — Т. Том IV. Западноевропейские источники./ под ред. А.В. Назаренко.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.