Анастасія Віктараўна Сарокіна | |
---|---|
Краіны: | Беларусь |
Дата нараджэння: | 26 студзеня 1980 (44 гады) |
Месца нараджэння: | |
Званне: | Міжнародная майстрыха (2001) |
Максімальны рэйтынг: | 2230 (красавік 2005) |
Актуальны рэйтынг: | 2194 (лістапад 2013) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Анастасі́я Ві́ктараўна Саро́кіна (нар. 26 студзеня 1980; Мінск, БССР, СССР) — беларуская шахматыстка, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі шахмат, міжнародны суддзя[1].
Біяграфія
Займацца шахматамі пачала з 5—6-цігадовага веку[2]. Скончыла вучылішча алімпійскага рэзерву, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры.
Сарокіна 8 разоў перамагала на дзявочых чэмпіянатах Беларусі (1992, 1993, 1994, 1995, 1996, 1997, 1998, 2000). Перамагла ў жаночым чэмпіянаце Мінска 1997 года[3]. Прадстаўляла Беларусь на алімпіядах у Ерэване ў 1996 годзе і Элісце ў 1998; на алімпіядзе 2004 годзе ў Кальвіі выступала за Аўстралію. Найлепшага выніку дасягнула ў 1998 годзе за Беларусь: 5,5/9 на запасной дошцы[4].
У 2001 годзе Сарокіна выканала норму міжнароднага майстра па шахматах сярод жанчын (WIM), у 2002 стала міжнароднай суддзёй ФІДЭ, у 2005 — трэнерам ФІДЭ[1]. Судзіла на алімпіядах у Блэдзе (2002), Стамбуле (2012), некалькіх турнірах Гран-пры ФІДЭ (2012—2013) і іншых турнірах ФІДЭ[1][5].
Анастасія Сарокіна пераехала ў Аўстралію ў 2003 годзе, працавала трэнерам у шахматнай школе Квінсленда, пасля ў Мельбурне, стварыла ўласную школу «Шахматная акадэмія». З канца 2000-х гадоў зноў жыве ў Беларусі, замужам, мае дачку. У 2013 годзе заснавала ў Мінску дзіцячую школу шахмат, якая пазней атрымала акрэдытацыю ФІДЭ.
З мая 2017 года ўзначальвае Беларускую федэрацыю шахмат (БФШ)[2][6].
У жніўні 2020 года Анастасія Сарокіна падпісала ліст, у якім спартыўная грамадскасць выступіла супраць гвалту і беззаконня ў Беларусі[7]. Неўзабаве была дапытана ў міліцыі і выехала за мяжу. У маі 2021 года заявіла аб адстаўцы з пасады старшыні БФШ[8].
Дзядзька Анастасіі Сарокінай — беларускі гросмайстар Віктар Купрэйчык.
Зноскі
- 1 2 3 FIDE Chess Profile (англ.). Chess Ratings. ФІДЭ. Праверана 13 кастрычніка 2018.
- 1 2 Анастасия Сорокина: «Раз не сложилось, значит, было не нужно» (руск.). ChessPro (22 чэрвеня 2017). Праверана 13 кастрычніка 2018.
- ↑ https://belisrael.info/?p=28796
- ↑ Wojciech Bartelski & Co.. Sorokina, Anastasia (англ.). Women’s chess Olympiads. Праверана 13 кастрычніка 2018.
- ↑ Sorokina, Anastasia. Архіўная копія (англ.)(недаступная спасылка). Association of chess professionals (25 лістапада 2012). Архівавана з першакрыніцы 15 студзеня 2021. Праверана 4 лістапада 2018.
- ↑ Официально (руск.). Открытые шахматы (19 мая 2017). Праверана 13 кастрычніка 2018.
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 жніўня 2020. Праверана 4 лістапада 2020.
- ↑ https://reform.by/230222-anastasija-sorokina-ushla-s-posta-predsedatelja-belorusskoj-federacii-shahmat
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Анастасія Віктараўна Сарокіна
- Партыі у базе Chessgames