Анастасія Валер'еўна Дзянісава | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | жанчына |
Спецыялізацыя | спартыўнае арыентаванне |
Нарадзілася |
29 чэрвеня 1993 (30 гадоў) |
Грамадзянства | |
Трэнеры | Валерый Дзянісаў |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Анастасія Валер’еўна Дзянісава (29 чэрвеня 1993, Мінск) — беларуская арыентыроўшчыца, бронзавы прызёр чэпіяната свету па спартыўным арыентаванні 2016 года.
Біяграфія
Нарадзілася 29 чэрвеня 1993 года ў Мінску ў сям’і арыентыроўшчыкаў.
У 2011 годзе на Чэмпіянаце Еўропы па спартыўным арыентаванні сярод юнакоў заняла 3 месца на спрынтэрскай дыстанцыі. У 2013 годзе на Чэмпіянаце свету па спартыўным арыентаванні сярод юніёраў заняла 3 месца на спрынтэрскай дыстанцыі. У 2014 годзе на Чэмпіянаце свету па спартыўным арыентаванні сярод студэнтаў заняла 2 месца на спрынтэрскай дыстанцыі[1].
У 2016 годзе на Чэмпіянаце свету па спартыўным арыентаванні ў г. Стромстад (Швецыя) заняла 3 месца на спрынтэрскай дыстанцыі[2], 6-е месца на сярэдняй дыстанцыі і 8-е месца на доўгай дыстанцыі, паказаўшы высокі сусветны клас і хуткасную вынослівасць на спрынтэрскай дыстанцыі, а таксама здольнасць падтрымліваць высокую хуткасць і беспамылкова праходзіць сярэднія і доўгія дыстанцыі ў спартыўным арыентаванні.