Вёска
Ананіна
± | ||||||||||||||||||||||||
Ана́ніна[2] (трансліт.: Ananina, руск.: Ананино) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Бабініцкага сельсавета. Плошча 52,3208 га[1]. За 2 км на поўнач ад Віцебска, 2,5 км ад чыгуначнай станцыі Віцьба на лініі Лучоса — Прыдзвінская (Руба).
Гісторыя
У 19 стагоддзі фальварак, дзяржаўная ўласнасць у Бабініцкай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні. У 1850 годзе ў фальварку дзейнічаў малы перавоз — паром з пад’ёмам 200 пудоў і пад’ёмам 1 коннай падводы і для перавозу сялян на працу на палі.
Насельніцтва
- 46 гаспадарак, 99 жыхароў (2018)
Зноскі
- 1 2 Решение Витебского районного Совета депутатов 30 ноября 2017 г. № 175 «Об установлении границ сельских населенных пунктов Витебского района Витебской области и признании утратившими силу некоторых решений Витебского районного Совета депутатов» (руск.)
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 10: Віцебская вобласць, кн. 2 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2019. — 728 с.: іл. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-11-1126-4.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ананіна
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.