Амінакіслоты (амінакарбонавыя кіслоты) — арганічныя злучэнні, у малекуле якіх адначасова ўтрымліваюцца карбаксільныя і амінныя групы.

Амінакіслоты могуць разглядацца як вытворныя карбонавых кіслот, у якіх адзін або некалькі атамаў вадароду замененыя на амінныя групы.

Мінорная амінакіслата — рэдкая амінакіслата, якая не ўваходзіць у склад 20 звычайных амінакіслот, з якіх складаюцца бялкі. Усе мінорныя амінакіслоты — вытворныя звычайных амінакіслот, напрыклад 4-оксіпралін, 5-оксізілін. Яны ўзнікаюць у складзе поліпептыду ў выніку ягонай мадыфікацыі.

Зноскі

    Літаратура

    • Біяхімія і малекулярная біялогія: Тэорыя і метады: Вучэбны дапаможнік / Н. А. Бялясава, М. В. Грыц. — Мн.: БДТУ, 2002 — 93с.
    This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.