Амілапласты ў клубні бульбы

Амілапласты — непігментаваныя пластыды, якія прысутнічаюць у некаторых клетках раслін, адказваюць за сінтэз і наступнае захоўванне гранул крухмалу шляхам полімерызацыі глюкозы. Амілапласты таксама пераўтвораць гэты крухмал назад у монацукрыды, калі расліна мае патрэбу ў энергіі. Вялікая колькасць амілапластаў можа быць выяўлена ў садавіне і падземных запасальных тканках, напрыклад, у тканках клубняў бульбы.

Пластыды — гэта спецыялізаваны клас клетачных арганел, якія нясуць свой уласны геном, і, як лічыцца, уяўляюць сабой продкаў цыянабактэрый (сіне-зялёных водарасцей), якія сфарміравалі сімбіёз з эўкарыятычнай клеткай.

Сінтэз і захоўванне крухмалу таксама мае месца ў хларапластах, пігментаваных пластыдах якія ўдзельнічаюць у фотасінтэзе. Амілапласты і хларапласты блізкароднасныя, і амілапласты здольныя ператварацца ў хларапласты. Гэта напрыклад назіраецца пры перамяшчэнні бульбяных клубняў на святло, і іх наступным зеляненні[1].

У каранёвым чэхліку (тканка на кончыку кораня) спецыялізаваныя амілапласты, як лічыцца, адказваюць за адчуванне раслінай гравітацыі (геатрапізм). Гэтыя спецыялізаваныя амілапласты называюцца статалітамі.

Зноскі

  1. Anstis, P. J. P. (1973). "Development of chloroplasts from amyloplasts in potato tuber discs". New Phytologist. 72 (3): 449–463. doi:10.1111/j.1469-8137.1973.tb04394.x. {{cite journal}}: |access-date= патрабуе |url= (даведка); Невядомы параметр |coauthors= ігнараваны (прапануецца |author=) (даведка)

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.