Вёска
Амяліна ![]()
Амяліна на карце Беларусі ± ![]() ![]() | ||||||||||||||||||||||||
Амялі́на[1] (трансліт.: Amialina, руск.: Амелина) — вёска ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Залескага сельсавета.
Размешчана ва ўсходняй мяжы раёна. Вышыня цэнтра населенага пункта над узроўнем мора парадку 162 метраў[2]. Тэлефонны код +375 1592, паштовы індэкс 231042[3]. Адлегласць да раённага цэнтра Смаргонь па аўтадарозе — каля 11 км, да цэнтра сельсавета аграгарадка Залессе па прамой — 1 км. Бліжэйшыя населеныя пункты — Алянец, Вётхава, Залессе.
Паводле перапісу насельніцтва вёскі ў 1999 годзе налічвала 83 жыхары[4].
Паўночней вёскі праходзіць аўтамабільная дарога рэспубліканскага значэння Р106. Аўтадарогай Н7920 (працягласцю 1200 метраў) Амеліна звязана з цэнтрам сельсавета — Залессем[5].
Этымалогія
Названая ў гонар Амеліі — дочкі Міхала Клеафаса Агінскага[6].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Глабальны даведнік (англ.)
- ↑ Белпошта (руск.) Архівавана 16 жніўня 2014.
- ↑ «Дэмаграфічная ГІС сельскага насельніцтва Рэспублікі Беларусь» (руск.)
- ↑ Пералік аўтамабільных дарог з апорнай здольнасцю дарожнай вопраткі 10 тон і 6 тон на вось па Смаргонскаму ДРБУ 134 (руск.)
- ↑ Агінскі ў Залессе Архівавана 4 студзеня 2010.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Амяліна (Смаргонскі раён)