Горад
![]()
Амутнінск на карце Расіі ± ![]() ![]() | ||||||||||||||||||||||||||||||
Амутні́нск (руск.: Омутни́нск) — горад (з 1921 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Амутнінскага раёна Кіраўскай вобласці. Насельніцтва 25,4 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1773 годзе.
Размешчаны ў Прыўраллі, на схілах Верхнякамскага ўзвышша, у паўночна-усходняй частцы Кіраўскай вобласці, у месцы скрыжавання ракі Амутнай (прыток Вяткі) з чыгункай Яр — Верхнякамская (станцыя Сталёвая), за 232 км па чыгунцы ад Кірава.
Металургічны завод, прадпрыемствы дрэваапрацоўчай і харчовай прамысловасці, цагельня, 3 леспрамгасы.
Вядомыя асобы
- Іван Антонавіч Басманаў (1917—1974) — беларускі эканаміст, спецыяліст у галіне бухгалтарскага ўліку і эканамічнага аналізу.
Зноскі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.