Амр ібн аль-Ас | |
---|---|
عمرو بن العاص | |
Род дзейнасці | военачальнік, дыпламат і дзяржаўны дзеяч |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 664[1][2] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Веравызнанне | іслам |
Бацька | Al-'As ibn Wa'il[d] |
Маці | Salma bint Harmalah[d] |
Жонка | Ум Кульсум бінт Укба[d] і Rita bint Munàbbih[d] |
Дзеці | Абдулах ібн Амр[d] і Muhammad ibn Amr ibn al-'As[d] |
Прыналежнасць | Праведны халіфат[d] і Амеядскі халіфат |
Бітвы/войны | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Амр ібн аль-Ас (عمرو بن العاص), або Амру (каля 573 або 583 — 6 студзеня 664) — арабскі военачальнік, дыпламат і дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія
Першапачаткова адзін з непрымірымых ворагаў Мухамеда і яго вучэння, але затым адзін з самых дбайных яго паслядоўнікаў.
Імя яго, як заваёўніка, непарыўна звязана з гісторыяй першых часоў ісламу. Пры Халіфе Абу Бакры Амр ібн аль-Ас заваяваў Сірыю, а пры халіфе Умары Егіпет, пасля чаго мусульманамі пад яго камандаваннем былі захопленыя памежныя правінцыі да самага Трыпаліса.
Ва ўсіх заваяваных краінах ён арганізаваў дзяржаўную ўладу, прывёў у парадак ўрадавыя ўстановы і тым нямала садзейнічаў прымірэнню заваяваных народаў з ісламам. Пасля забойства халіфа Усмана ён прыняў бок Муавія I. Калі ж Муавія быў абвешчаны халіфам, ён зрабіў Амра сваім намеснікам у Егіпце, дзе той і заставаўся да самай сваёй смерці.
Амр ібн аль-Ас памёр у 664 годзе ў Фустаце.
Зноскі
- ↑ Али-заде А. Исламский энциклопедический словарь — М.: Ансар, 2007. — ISBN 978-5-98443-025-8
- ↑ Амру // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1890. — Т. Iа. — С. 673.