Амерыканская нацысцкая партыя | |
---|---|
англ.: American Nazi Party | |
Лідар |
Дж. Л. Рокуэл (1959-67) М. Коэл (1967) Ф. Колін (1970-77) |
Заснавальнік | Дж. Л. Рокуэл |
Дата заснавання | 8 сакавіка 1959 |
Штаб-кватэра | Арлінгтон, Вірджынія |
Краіна | |
Ідэалогія |
неанацызм белы нацыяналізм Антысемітызм |
Дэвіз |
Мы павінны забяспечыць існаванне нашага народа і будучыню для белых дзяцей англ.: We must secure the existence of our people and a future for white children |
Сайт | http://www.americannaziparty.com/ |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Амерыканская нацысцкая партыя (англ.: American Nazi Party) — палітычная партыя ЗША, якая прытрымліваецца нацысцкай ідэалогіі. Заснавана 8 сакавіка 1959 Дж. Л. Рокуэл. Арганізацыя мела штаб-кватэру ў Арлінгтоне, Вірджынія, а таксама ўтрымоўвала кніжны магазін і цэнтр прыёму наведвальнікаў. У 1967 у была перайменаваная ў Нацыянал-сацыялістычную партыю белых людзей (National Socialist White People’s Party). У тым жа годзе Рокуэл быў забіты адным з членаў партыі. Яго пераемнікам стаў М. Коэл.
Партыя выпускала і распаўсюджвала друкаваную прадукцыю, дзе маляваліся белыя, якія абаранялі белых школьнікаў, ўцісканых неграмі. Апошнія ў карыкатурным святле прадстаўляліся як невуцкія і агрэсіўныя элементы. Пасля аперацыі ФБР партыю пакінуў Ф. Колін, які заснаваў у 1970 у Нацыянал-сацыялістычную партыю Амерыкі (National Socialist Party of America).
У 2000-х на базе арганізацыі «Еўрапейска-амерыканская адукацыйная асацыяцыя» (European American Education Association) Амерыканская нацысцкая партыя была адноўлена пад кіраўніцтвам Рокі Сухайда. У якасці лозунга партыя выкарыстоўвае 14 слоў Дэвіда Лэйна: «Мы павінны забяспечыць існаванне нашага народа і будучыню для белых дзяцей».
Партыя мае вэб-сайт, дзе выкладае свае погляды.
Літаратура
- American Fuehrer: George Lincoln Rockwell and the American Nazi Party by Frederick J. Simonelli (University of Illinois Press, 1999. — ISBN 0-252-02285-8.
- Hate: George Lincoln Rockwell and the American Nazi Party by William H. Schmaltz (Brassey’s Inc., 1999. — ISBN 1-57488-262-7.
Спасылкі
- Афіцыйны сайт (англ.)