Амерыканская літаратура (англ.: American literature) — англамоўная літаратура, створаная на тэрыторыі ЗША і былых брытанскіх калоній, да іх аб'яднання ў Злучаныя Штаты Амерыкі. Літаратура ЗША канчаткова вылучылася з ангельскай літаратуры ў XIX ст. З тых часоў амерыканская літаратура атрымала шырокае развіццё і самабытнае значэнне і займае сёння адно з вядучых месцаў сярод літаратур народаў свету.
ЗША падарылі сусветнай літаратуры такіх класікаў як Эдгар По, Марк Твен, Джэк Лондан, Джон Стэйнбек, Тэадор Драйзер, Уільям Фолкнер, Эрнэст Хэмінгуэй, Рэй Брэдберы, Стывен Кінг і многіх іншых. У пачатку XXI стагоддзя ў ЗША штогод выдаецца і прадаецца больш кніг, чым у любой краіне свету.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.