Амерыканскае матэматычнае таварыства
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Тып арганізацыі матэматычная арганізацыя[d]
Кіраўнік Ruth Charney[d][3]
Заснаванне
Дата заснавання 1888
Член у
ams.org (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Амерыканскае матэматычнае таварыства (англ.: American Mathematical Society) — асацыяцыя прафесійных матэматыкаў, накіраваная на развіццё матэматычнай навукі і падтрымку матэматычнай адукацыі. Выдае навуковыя часопісы, ладзіць канферэнцыі, штогод прысуджае гранты і прэміі, аплочвае навучанне адоранай моладзі.

Створана ў 1888 годзе ў Нью-Ёрку па ініцыятыве Томаса Фіске. У якасці ўзору паслужыла Лонданскае матэматычнае таварыства, праца якога зрабіла вялікае ўражанне на Фіске. Першым прэзідэнтам быў абраны Джон Ховард Ван Амрындж, а Томас Фіске стаў першым сакратаром таварыства, ён жа стаў рэдактарам часопіса, які выдаецца таварыствам. Да 1894 года таварыства ўжо мела дастаткова членаў за межамі Нью-Ёрка і атрымала сучасную назву — Амерыканскае матэматычнае таварыства.

У 1951 годзе штаб-кватэра таварыства пераведзена ў Провідэнс (штат Род-Айленд).

Зноскі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.