Аменхатэп Малодшы | |
---|---|
Дата нараджэння | XV стагоддзе да н.э. |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | XIV стагоддзе да н.э. |
Род дзейнасці | архітэктар, святар |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аменхатэ́п Мало́дшы, ці Аменхатэ́п, сын Хапу (каля 1460, Атрыбіс, Ніжні Егіпет — каля 1380 да н. э.) — старажытнаегіпецкі архітэктар, быў на ваеннай і дзяржаўнай службе. Дарадца Аменхатэпа III, настаўнік малалетняга Аменхатэпа IV.
Пабудаваў храм бога Амона-Ра ў Луксоры (разам з архітэктарамі братамі Горы і Суці), храмы ў Салебе і Седэінгу, грандыёзныя помнікі ў Карнаку (храм бога Хансу, храм багіні Мут, алею сфінксаў паміж Луксорам і Карнакам), а таксама памінальны храм Аменхатэпа III на заходнім беразе Ніла (захаваліся калосы Мемнана).
Недалёка ад храма Тутмоса II узведзены храм у гонар Аменхатэпа Малодшага[1].
Зноскі
Літаратура
- Аменхатэп Малодшы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. С. 312.
- Жак К. Египет великих фараонов: История и легенда: Пер. с фр. М., 1992. С. 182—183.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.