Вёска
Амговічы
± |
Амго́вічы[1] (трансліт.: Amhovičy, руск.: Омговичи) — вёска ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Сорагскага сельсавета.
Да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Амговіцкага сельсавета[2].
Геаграфія
Вёска знаходзіцца за 23 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Слуцк, за 125 км ад Мінска, за 25 км ад чыгуначнай станцыі Слуцк[3]. Праз вёску працякае рака Ніжняя Вясейка[4].
Насельніцтва
Гістарычныя і памятныя мясціны
- Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан, загінуўшых у Вялікую Айчынную вайну.
- За 0,3 км у напрамку на паўднёвы захад ад вёскі знаходзіцца гарадзішча жалезнага веку[3].
Вядомыя асобы
- Анатоль Мікалаевіч Сцебурака (нар. 1983) — беларускі гісторык.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Амгаві́чы
- ↑ Рашэнне Мінскага абласнога савета дэпутатаў ад 30.10.2009 № 219 «Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Мінскай вобласці» Архівавана 11 лістапада 2013. (руск.)
- 1 2 3 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- ↑ Республика Беларусь. Минская область: Общегеографический атлас / Ред. Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 29. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-054-2. (руск.)
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1). — С. 310.
- Республика Беларусь. Минская область: Общегеографический атлас / Ред. Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 29. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-054-2. (руск.)
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.