Амвросій (у свеце Андрэй Юшкевіч)
Амвросій (у свеце Андрэй Юшкевіч)
епіскапа валагодскі
13 лютага 1736 10 чэрвеня 1740
Папярэднік Афанасій (Паусіус-Кандаідзі)
Пераемнік Пімен (Савелаў)
архіепіскап наўгародскі і вялікалуцкі
1740 1745
Папярэднік Феафан Пракаповіч
Пераемнік Стэфан (Каліноўскі)

Адукацыя Кіева-Магілянская акадэмія
Дзейнасць святар
Нараджэнне каля 1690
Маларосія
Смерць 17 (28) мая 1745(1745-05-28)
Санкт-Пецярбург
Пахаванне
Прыняцце манаства 1725 год
Епіскапская хіратонія 2 лютага 1736 года
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Амвросій (у свеце Андрэй Юшкевіч) (каля 1690, Маларосія — 17 мая 1745) — праваслаўны царкоўны дзеяч Рэчы Паспалітай і Расіі, архіепіскап вяліка-наўгародскі і вяліка-луцкі.

Біяграфія

Першапачатковую адукацыю атрымаў у польскіх школах, а канчатковую — у Кіева-Магілянскай акадэміі, дзе застаўся настаўнікам. Па прыняцці манаства ў 1731 прызначаны ігуменам Віленскага Свята-Духавага манастыра, канфліктаваў з каталіцкім духавенствам. У 1734 узведзены ў сан архімандрыта Маскоўскага Сіманавага манастыра, адкуль у тым жа годзе пераведзены настаяцелем Іпацеўскага. У лютым 1736 прызначаны валагодскім епіскапам, але ад 1739 жыў у Пецярбургу, прысутнічаючы ў пасяджэннях Сінода, сябрам якога заставаўся да скону. 29 мая 1740 прызначаны епіскапам наўгародскім, ад 3 жніўня 1742 — архіепіскап. Адчыніў у кастрычніку таго ж года духоўную семінарыю ў Антоніевым манастыры, склаў адмысловы рэгламент і штат семінарыі. На карысць семінарыі ахвяраваў сваю бібліятэку. 5 красавіка 1742 разам з Арсенем Мацяевічам прадставіў імператарцы Лізавеце свае здагадкі аб рэформе вышэйшага царкоўнага кіравання, якія больш спагадалі аднаасобнаму кіраванню царквой у асобе патрыярха або мітрапаліта, а не сінадальнай форме кіравання. Аднак зварот застаўся незаўважаным. Наступны раз звярнуўся з просьбай аб узнаўленні патрыяршаства 10 мая 1744, зноў безвынікова. Пахаваны ў прытворы саборнай царквы Раства Багародзіцы ў Антоніевым манастыры.

Працы

Аўтар працы «Грунтоўнае паказанне рознасцей паміж грэчаскай і рымскай папскай царквой» (у рукапісе) і казанняў: на шлюб прынцэсы Ганны Леапольдаўны (Санкт-Пецярбург, 1739, на рускай і лацінскай мовах), на дзень нараджэння Імператрыцы Лізаветы, на яе ўваход у Маскву; у дзень каранавання; у дзень Міхала Арханёла; на мір са Швецыяй (усе выдадзеныя ў Маскве ў 1742); у дзень усшэсця Імператрыцы Лізаветы на пасад (Масква, 1743); на 15 ліпеня 1744 (Масква, 1744). Шматлікія пропаведзі Амвросія засталіся ў рукапісах.

Зноскі

    Спасылкі

    This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.