Амбуаз
фр.: Amboise
Герб
Герб
Краіна
Каардынаты
47°24′41″ пн. ш. 0°58′57″ у. д.
Плошча
  • 40,65 км²[1]
Вышыня цэнтра
52 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 12 938 чал. (1 студзеня 2021)[3]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
37400[4]
Афіцыйны сайт
Амбуаз на карце Францыі
Амбуаз (Францыя)
Амбуаз
Амбуаз (Францыя)
Амбуаз
Набярэжная Луары ў Амбуазе

Амбуаз (фр.: Amboise) — горад на Луары ў сэрцы Францыі (дэпартамент Эндр і Луара), акружаны рэнесанснымі замкамі, сярод якіх найбольш знакамітыя каралеўскі замак Амбуаз і сядзіба Шэнансо. Насельніцтва 12,7 тыс. жыхароў (2006).

Горад з'яўляецца ў хроніках пад 504 годам, калі на «Залатым возеры» пасярод Луары праходзілі перамовы каралёў Хлодвіга I і Аларыха II. Анжуйскі граф Фульк Нера ў XI стагоддзі адабраў ключавы брод праз Луару ў графаў Блуа і ўмацаваў яго ўзвядзеннем высокага данжона, які з гадамі эвалюцыянаваў у Амбуазскі палац.

У XV стагоддзі Амбуаз перайшоў з рук феадальнага сямейства Амбуазаў у каралеўскую казну. Кароль Карл VIII, быўшы выхадцам Амбуаза, прыцягнуў да будаўніцтва новага замка італьянскіх дойлідаў, да якіх у 1515 годзе дадаўся Леанарда да Вінчы, які тутака ж быў і пахаваны (гл. Кло-Люсэ).

У гісторыі Рэлігійных войн з Амбуазскай рэзідэнцыяй звязаны дзве падзеі — Амбуазская змова гугенотаў супраць Гізаў (1560) і Амбуазскі эдыкт аб свабодзе веравызнання (1563). Пры Бурбонах замак запусцеў і руйнаваўся. Каб прадухіліць яго канчатковы знос, Нацыянальная асамблея ў 1872 годзе вярнула яго Арлеанскай дынастыі.

Апроч каралеўскага палаца-замка, у Амбуазе і яго наваколлях добра вядомы дом-музей Леанарда да Вінчы ў Клу, сяміярусная пагада герцага Шуазеля — прыклад захаплення «кітайшчынай», ратуша XVI стагоддзя і познегатычная брама з карыльёнам. У мэрыі г. Амбуаз захоўваюцца пісталеты, адным з якіх падчас дуэлі быў смяротна паранены А.С. Пушкін.

Зноскі

  1. база даных аб французскіх камунахInstitut national de l'information géographique et forestière. Праверана 26 кастрычніка 2015.
  2. Sandre
  3. Populations légales 2021Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2023.
  4. Base officielle des codes postauxLa Poste, 2018.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.