Светласельскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Шумілінскі раён
Уключае 19 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Светласельскі
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 738
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Светласе́льскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Светласельскі.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Амбросавіцкі сельсавет у складзе Сіроцінскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Амбросавічы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Сіроцінскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Лескавічы, сельсавет перайменаваны ў Лескавіцкі сельсавет[1]. 1 красавіка 1960 года ў склад Пагарэліцкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Башні, Будавесць, Саладухі Палявыя і Саладухі Пушчавыя)[2]. 23 лістапада 1961 года Сіроцінскі раён перайменаваны ў Шумілінскі. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Віцебскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года — у складзе адноўленага Шумілінскага раёна. 26 сакавіка 1973 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Светласельская, сельсавет перайменаваны ў Светласельскі[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Светласельскага сельсавета 25 населеных пунктаў[4]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Язвінскага сельсавета (10 населеных пунктаў: вёскі Башні, Дубраўскае, Завяззе, Лажок, Мазекі, Полцева, Саладухі Пушчавыя, Ужляціна, Цербяшова і Язвіна), а ў склад Дабейскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў у межах сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Будавесць» (вёскі Амбросавічы, Гародна, Куціна, Маркава, Непароты, Рускі і Чарнецкае)[5]. 25 сакавіка 2008 года вёска Светласельская, цэнтр сельсавета, перайменавана ў агарагарадок Светласельскі[6].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2032 чалавекі[7], з іх 92,2 % — беларусы, 5,2 % — рускія, 0,8 % — украінцы, 0,7 % — палякі[8]; паводле перапісу 2019 года — 1738 чалавек[9].

Склад

Светласельскі савет уключае 19 населеных пунктаў:

Былыя населеныя пункты сельсавета (пералічаны ў Дабейскі сельсавет):

Крыніцы

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 9.
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
  4. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. Мн.: Беларусь, 1974. — С. 66. — 248 с. 10 000 экз.
  5. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  6. Решение Шумилинского районного Совета депутатов от 25 марта 2008 г. № 71 О преобразовании сельских населенных пунктов Шумилинского района в агрогородки
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  9. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.