Пасол або амбасадар — дыпламатычны прадстаўнік найвышэйшага рангу сваёй дзяржавы ў замежнай дзяржаве (у некалькіх дзяржавах па сумяшчальніцтве) і ў міжнароднай арганізацыі.
Агрэман
Пасля афіцыйнага прызначэння пасла міністэрства замежных спраў яго краіны запытвае ў краіны знаходжання агрэман (згоду краіны знаходжання на прызначэння пасла замежнай дзяржавы).
Акрэдытацыя пасла і заступленне на пасаду
Па прыбыцці ў краіну знаходжання паслы ўручаюць даверчыя граматы і акрэдытуюцца пры чале той дзяржавы, куды яны прызначаныя, пасля чаго яны лічацца афіцыйна заступнымі на пасаду.
Дыпламатычны імунітэт — недатыкальнасць пасла
Паслы карыстаюцца недатыкальнасцю і поўным дыпламатычным імунітэтам ў адпаведнасці з міжнароднымі пагадненнямі. Рэгуляванне пытанняў дыпламатычнага імунітэту нормамі міжнароднага права прапісаны ў Венскай канвенцыі аб дыпламатычных зносінах 1961 года, удзельнікам якой з’яўляецца і Рэспубліка Беларусь.