Амар Сі | |
---|---|
фр.: Omar Sy | |
Дата нараджэння | 20 студзеня 1978[1][2] (46 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Прафесія | акцёр, комік, кінаакцёр, тэлеакцёр, сцэнарыст |
Узнагароды | |
IMDb | ID 1082477 |
omar-et-fred.com | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Амар Сі (фр.: Omar Sy; нар. 20 студзеня 1978, Трап, Іль-дэ-Франс) — французскі акцёр, лаўрэат прэміі «Сезар» за найлепшую мужчынскую ролю. Сярод вядомых акцёрскіх работ Сі такія фільмы, як «1+1», «Шакалад», «Людзі Ікс: Дні мінулай будучыні».
Біяграфія
Маці Амара з Маўрытаніі, бацька з Сенегала, абодва паходзяць з народнасці фульбэ. Ён быў чацвёртым з васьмі дзяцей у сям’і.
Падчас свайго навучання ў школе, Амар пачаў працаваць на радыё. Пасля заканчэння школы ён атрымаў прапанову ад прадзюсарскай кампаніі зрабіць ўласнае шоў, якое пасля ператварылася ў камедыйнае тэлешоу «Амар і Фрэд» (фр.: Omar et Fred) з акцёрам Фрэдам Цеста.
Поспех акцёру прынесла роля Дрыса ў фільме «1+1/Недатыкальныя» (2011), за якую ён атрымаў прэмію «Сезар» за найлепшую мужчынскую ролю, а таксама быў намінаваны на прэмію «Спадарожнік».