Аліўе Дэбрэ
фр.: Olivier Debré
Род дзейнасці мастак, выкладчык універсітэта, пісьменнік, змагар Французскага супраціву
Дата нараджэння 14 красавіка 1920(1920-04-14)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 чэрвеня 1999(1999-06-01)[1][2][…] (79 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Robert Debré[d][5]
Маці Jeanne Debat-Panson[d]
Дзеці Patrice Debré[d]
Месца працы
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аліўе Дэбрэ (фр.: Olivier Debré, 14 красавіка 1920, Парыж — 2 чэрвеня 1999, там жа) — французскі мастак-абстракцыяніст.

Біяграфія

Вывучаў гісторыю і архітэктуру, у 1939 годзе стаў вучнем Ле Карбюзье. У 1943 годзе пад уплывам Пікаса пачаў займацца жывапісам. Пасля 1945 года зблізіўся з прадстаўнікамі нефігуратыўнага мастацтва Сержам Паляковым, Нікала дэ Сталем, П’ерам Сулажам. Глыбока ўспрыняў досвед амерыканскага абстрактнага экспрэсіянізму (Марк Ротка).

У 1967 годзе з буйнафарматным арнаментальным палатном, напісаным для павільёна Францыі, быў прадстаўлены на Сусветнай выставе ў Манрэалі; у 1970 годзе ўдзельнічаў у Сусветнай выставе ў Токіа. У 1980—1985 выкладаў у парыжскай Вышэйшай школе прыгожых мастацтваў.

Займаўся вітражамі. Ілюстраваў кнігі такіх аўтараў, як Франсіс Понж, Жульен Грак, Бернар Ноэль. Вырабіў тэатральныя заслоны для Камеды Франсэз (1987), Ганконскага (1989) і Шанхайскага (1998) оперных тэатраў, тэатральная заслона і афармленне бакавых галерэй для парыжскага тэатра Дэз-Абес (адкрыўся ў 1996 годзе).

У 1997 годзе ў садружнасці з харэографам Каралін Карлсан стварыў балет «Знакі» для Парыжскай Оперы (адноўлены ў 2000 і 2003 гадах у Опера Бастый). У 1998 годзе быў узнагароджаны прызам «Бенуа танца» за гэтую працу.

У 1995 годзе ў парыжскай «Зале для гульні ў мяч» адбылася вялікая рэтраспектыўная выстава мастака.

Зноскі

  1. 1 2 Olivier Debré
  2. 1 2 Olivier Debré // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2017. — ISBN 978-0-19-977378-7 — doi:10.1093/BENZ/9780199773787.ARTICLE.B00047805
  3. 1 2 Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 жніўня 2015.
  4. RKDartists Праверана 2 чэрвеня 2020.
  5. Delarge J. Le DelargeParis: Gründ, Jean-Pierre Delarge, 2001. — ISBN 978-2-7000-3055-6
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.