Аліфацтычныя злучэнні ў арганічнай хіміі — злучэнні, якія не змяшчаюць араматычных сувязяў. Аліфатычныя злучэнні могуць прадстаўляць сабой адкрытыя ланцугі (ацыклічныя злучэнні) або замкнёныя (аліцыклічныя або цыклааліфатычныя злучэнні). Часам да аліфатычных злучэнняў адносяць толькі ацыклічныя, а аліцыклічныя вылучаюць у асобны клас.
Ацыклічныя злучэнні
Ацыклічныя злучэнні — арганічныя злучэнні, у малекулах якіх адсутнічаюць цыклы і ўсе атамы вуглярода злучаныя паміж сабой у прамыя або разгалінаваныя (адкрытыя) ланцугі. Адрозніваюць дзве асноўныя групы ацыклічных злучэнняў - насычаныя(гранічныя) вуглевадароды, у якіх усе атамы вугляроду звязаныя паміж сабой толькі простымі сувязямі (напр., гамалагічны шэраг метана), і ненасычаныя вуглевадароды, у якіх паміж атамамі вугляроду маюцца, акрамя простых (адзінарных) сувязяў, таксама падвойныя, патройныя сувязі (напр., шэрагі этылена, ацэтылена).
Аліцыклічныя злучэнні
Аліцыклічныя злучэнні — злучэнні, малекулы якіх утрымоўваюць адзін ці некалькі цыклаў, за выключэннем араматычных злучэнняў. Тыповымі прадстаўнікамі аліцыклічных злучэнняў з'яўляюцца цыклаалканы.
- Цыклапрапан (структурная формула)
- Тэтрагідрафуран (структурная формула)
- Піперыдын (структурная формула)
- Цыклапрапан (трохмерная мадэль)
- Тэтрагідрафуран (трохмерная мадэль)
- Піперыдын (трохмерная мадэль)
Літаратура
- Хімічны слоўнік навучэнца. Мн., "Народная асвета", 2004, С.18