Алісія Вікандэр | |
---|---|
шведск.: Alicia Vikander | |
Дата нараджэння | 3 кастрычніка 1988[1][2][…] (35 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Svante Vikander[d] |
Маці | Maria Fahl Vikander[d] |
Муж | Майкл Фасбендэр[4][5] |
Дзеці | Марк Фасбендэр[d] |
Адукацыя |
|
Прафесія | акцёрка, кінаактрыса, танцоўшчыца, кінапрадзюсар, актрыса агучвання |
Узнагароды | |
IMDb | ID 2539953 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Алісія Аманда Вікандэр (шведск.: Alicia Amanda Vikander, нар. 3 кастрычніка 1988, Гётэбарг) — шведская актрыса і прадзюсар. Уладальніца прэміі «Оскар» за лепшую жаночую ролю другога плана і прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША за ролю мастачкі Герды Вегенер у біяграфічнай драме «Дзяўчына з Даніі»[6].
Юнацтва
Нарадзілася ў Гётэбаргу ў сям’і тэатральнай актрысы і ўрача-псіхіятра. Па словах Алісіі, яе дзяцінства было цудоўным: для сваёй маці яна была адзінай, але пры гэтым была акружаная вялікай сям’ёй з боку бацькі, бо кожны другі тыдзень яна наведвала яго.
Акцёрская кар’ера Алісіі пачалася, калі ёй было 7 гадоў. Дзяўчынка выступіла на сцэне Гётэбаргскай оперы. У 1997 годзе яна перамагла ў дзіцячым тэлевізійным спеўным шоў. З 9 гадоў Алісія займалася балетам, а, пераехаўшы з Гётэбарга ў Стакгольм, паступіла ў Каралеўскую балетную школу, якую скончыла ў 2007 годзе. Таксама будучая актрыса вучылася і ў Амерыканскай акадэміі балета ў Нью-Ёрку[7].
Кар’ера
Алісія пачынала са здымак у кароткаметражных фільмах і на тэлебачанні. Зняўшыся ў фільме «Да чагоcьці прыгожага», Вікандэр атрымала прэмію «Залаты жук» за лепшую жаночую ролю. У 2013 годзе Алісія была намінаваная на прэмію BAFTA як «Узыходзячая зорка». За ролю робата, які валодае штучным інтэлектам, у фільме «З машыны», актрыса была намінаваная на «Залаты глобус» і прэмію BAFTA[6].
У 2015 годзе актрыса сыграла мастачку Герду Вегенер у фільме «Дзяўчына з Даніі» рэжысёра Тома Хупера[6].
Гэтая роля прынесла ёй міжнароднае прызнанне і дзве прэміі, сярод якіх «Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША» і «Оскар» за лепшую жаночую ролю другога плана ў 2016 годзе. Алісія стала другой шведскай актрысай, ганараванай гэтай узнагароды.
Актрыса асуджае гендэрную няроўнасць. У 2017 годзе яна стала адной з 584 жанчын, хто звярнуўся да шведскай кіна- і тэатральнай індустрыі з просьбай звярнуць увагу на культуру сексуальных праступкаў[8].
Зноскі
- ↑ Alicia Vikander // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Alicia Vikander // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Vikander, Alicia Amanda // Sveriges befolkning 2000 — Sveriges Släktforskarförbund, 2020. Праверана 7 студзеня 2023.
- ↑ http://people.com/movies/michael-fassbender-alicia-vikander-wedding-married/
- ↑ https://www.wmagazine.com/story/alicia-vikander-and-michael-fassbender-married-ibiza-wedding
- 1 2 3 Alicia Vikander - Awards - IMDb.
- ↑ Alicia Vikander | Biography, Movies, & Facts | Britannica.
- ↑ Warner, Sam (10 November 2017). "Alicia Vikander signs letter exposing sexual abuse in Swedish industry". Screen International. Retrieved 11 November 2017.