Аліна Коўшык
Аліна Коўшык на канферэнцыі ў Варшаве ў 2022 годзе
Аліна Коўшык на канферэнцыі ў Варшаве ў 2022 годзе
Род дзейнасці журналістка, тэлевядучая
Дата нараджэння 26 кастрычніка 1981(1981-10-26) (42 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Член у
Сайт 1000i1koushyk.blogspot.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алі́на Ко́ўшык (нар. 26 кастрычніка 1981, Гродна) — беларуская журналістка, грамадская і палітычная дзяячка. З верасня 2022 года прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні ў Аб’яднаным пераходным кабінеце Святланы Ціханоўскай.

Біяграфія

Нарадзілася ў Гродне. Скончыла гістарычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, атрымаўшы дыплом гісторыка і выкладчыцы англійскай мовы. Пазней скончыла аспірантуру Варшаўскага ўніверсітэта па спецыяльнасці паліталогія і гісторыя, кірунак — Усходняя Еўропа. Жыве ў Варшаве (Польшча). Вяла кулінарны блог. Да верасня 2022 года працавала на тэлеканале «Белсат», вяла інфармацыйны блок «Студыя „Белсат“», таксама аўтарка і вядоўца праграмы міжнародных навін «ПраСвет». Сузанавальніца Цэнтра беларускай салідарнасці ў Варшаве і творчай пляцоўкі ІнБелКульт 2.0. У верасні 2022 года прызначаная прадстаўніцай па нацыянальным адраджэнні ў Аб’яднаным пераходным кабінеце Святланы Ціханоўскай[5].

Сям’я

Замужам. Каля 2011 года нарадзіўся сын Караль.

Зноскі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.