![]() | |||
---|---|---|---|
![]() | |||
Канфедэрацыя | УЕФА (Еўропа) | ||
Федэрацыя | Беларуская федэрацыя футбола | ||
Галоўны трэнер | Георгій Кандрацьеў | ||
Капітан | Станіслаў Драгун | ||
Найлепшы бамбардзір | Андрэй Варанкоў (3 мячы) | ||
Хатні стадыён | «Трактар» | ||
|
Алімпійская зборная Беларусі па футболе — зборная, якая прадстаўляе Беларусь на Алімпійскіх гульнях. Беларусь — першая краіна СНД, зборная якой здолела трапіць на Алімпійскія гульні.
Мальта 2004
У лютым 2004 года моладзевая зборная Беларусі па футболе прымала ўдзел у міжнародным турніры на Мальце. На турніры звычайна прымалі ўдзел нацыянальныя зборныя, але Беларусь, якая рыхтавалася да ўдзелу ў моладзевым чэмпіянаце Еўропы ўлетку 2004, выставіла моладзь (ігракі 1981 года нараджэння і маладзей). За каманду, аднак, гуляла чатыры ветэраны — ігракі барысаўскага БАТЭ Дзмітрый Ліхтаровіч, Яўген Лашанкоў, Алег Страхановіч і Мікалай Рындзюк (галоўны трэнер моладзевай зборнай Юрый Пунтус адначасова ўзначальваў БАТЭ) — і ў сувязі гэтым каманда адправілася на турнір пад сцягам алімпійскай зборнай (моладзевы чэмпіянат Еўропы 2004 адначасова з'яўляўся адборачным турнірам для ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях 2004 у Афінах). У выніку, беларуская зборная перамагла ў мальтыйскім турніры, але на моладзевым чэмпіянаце Еўропы не выйшла з групы і не трапіла на Алімпіяду.
Табліца
М | Каманда | Г | В | Н | П | Мячы | ± | А |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | ![]() |
3 | 2 | 0 | 1 | 6 − 2 | +4 | 6 |
2 | ![]() |
3 | 2 | 0 | 1 | 5 − 6 | −1 | 6 |
3 | ![]() |
3 | 1 | 1 | 1 | 5 − 6 | −1 | 4 |
4 | ![]() |
3 | 0 | 1 | 2 | 0 − 2 | −2 | 1 |
Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі
Матчы
Дата | Супернік | Вынік | Спасылка |
---|---|---|---|
14.02.2004 | ![]() | 0 : 1 | [1] |
16.02.2004 | ![]() | 1 : 0 | [2] |
18.02.2004 | ![]() | 4 : 0 | [3] |
Лондан 2012
Рэгламент
Згодна з рэгламентам, на Алімпійскія гульні 2012 у Лондане (матчы футбольнага турніру, аднак, праводзяцца ў розных гарадах Вялікабрытаніі), трапляюць гаспадары — зборная Вялікабрытаніі, а таксама тры лепшыя каманды моладзевага чэмпіянату Еўропы 2011 (не лічачы Англію). Адмыслова дзеля вызначэння краіны, якая трапляе на Алімпіяду, быў праведзены матч за трэцяе месца, у якім 25 чэрвеня 2011 моладзевая зборная Беларусі перамагла равеснікаў з Чэхіі з лікам 1:0 (адзіны мяч на 88-й хвіліне забіў Ягор Філіпенка) і трапіла на Алімпійскія гульні.
![](../I/Egor_Filipenko.jpg.webp)
На моладзевым чэмпіянаце Еўропы 2011 мелі права гуляць футбалісты 1988 года нараджэння і маладзей. На Алімпійскіх гульнях мелі права гуляць ігракі 1989 года і маладзей, а таксама тры вопытных футбаліста без абмежавання ўзросту. Такім чынам, удзел футбалістаў моладзевай зборнай 1988 года нараджэння (сярод іх Станіслаў Драгун, Міхаіл Сівакоў, Ягор Філіпенка, Сяргей Мацвейчык, Мікіта Букаткін, Юрый Астравух, Павел Няхайчык, Дзмітрый Рэкіш, Яўген Савасцьянаў, Дзмітрый Гушчанка, Алег Вераціла) непасрэдна ў Алімпійскіх гульнях быў вельмі спрэчным.
Трэнер
Трэнерам алімпійскай зборнай быў прызначаны Георгій Кандрацьеў, які да гэтага ўзначальваў моладзевую зборную. У снежні 2011 ён быў прызначаны адначасова галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай.
Склад
Адразу пасля перамогі над чэхамі Кандрацьеў заявіў, што аснову алімпійскай зборнай будуць утвараць ігракі, якія дамагліся поспеху ў Даніі. Насамрэч, першых матчах у склад зборнай з старэйшых пападалі толькі ігракі 1988 года нараджэння (Букаткін, Вераціла і іншыя — якія здабывалі перамогу ў Даніі), толькі вопытны Аляксандр Бычанок згуляў у адным матчы. У сакавіку 2012 быў прадстаўлены пашыраны спіс з 43 футбалістаў, якія могуць прыняць удзел у Алімпіядзе (сярод іх былі вопытныя футбалісты — Аляксандр Глеб, Сяргей Кісляк, Антон Пуціла, Віталь Радзівонаў, Сяргей Карніленка, Рэнан Брэсан — якія не здабывалі алімпійскую пуцёўку).
З 23 мая па 1 чэрвеня 2012 праходзіў турнір у французскім Тулоне, у якім прымалі ўдзел моладзевыя зборныя, у тым ліку і алімпійскія. Беларусь выступіла няўдала — набрала толькі адно ачко і не выйшла з групы.
9 ліпеня быў абвешчаны канчатковы склад зборнай на алімпіядзе[4]. Кандрацьеў намагаўся браць у зборную ігракоў, якія маюць практыку ў сваіх клубах[5], таму не Алімпіяду не здолелі трапіць Сівакоў і Няхайчык. З вопытных ігракоў на Алімпіяде апынуліся Драгун (які стаў капітанам), Карніленка і Брэсан. Сярод іх, запрашэнне натуралізаванага бразільца мела нямала праціўнікаў[6]. Вераціла трапіў у лік рэзервных ігракоў.
11 ліпеня зборная накіравалася ў Англію для апошняй падрыхтоўкі і серыі кантрольных матчаў.
Інфармацыя пра зборную
Матчы
Нумар | Дата | Горад | Стадыён | Супернік | Вынік | Спасылка |
---|---|---|---|---|---|---|
1 | 05.09.2011 | ![]() | Дынама | ![]() | 0 : 0 | (недаступная спасылка) |
2 | 10.10.2011 | ![]() | Трактар | ![]() | 2 : 3 | Архівавана 21 красавіка 2012. |
3 | 12.11.2011 | ![]() | «Prince Faisal Bin Fahad Stadium» | ![]() | 0 : 0 | (недаступная спасылка) |
4 | 15.11.2011 | ![]() | «Khalifa Stadium» | ![]() | 2 : 4 | (недаступная спасылка) |
5 | 01.03.2012 | ![]() | Атацюрк | ![]() | 2 : 2 | (недаступная спасылка) |
6 | 24.05.2012 | ![]() | Стад дэ Латр | ![]() | 1 : 3 | Архівавана 2 студзеня 2013. |
7 | 26.05.2012 | ![]() | Стад ду Рэй | ![]() | 0 : 0 | Архівавана 30 снежня 2012. |
8 | 28.05.2012 | ![]() | ле Гран Стад | ![]() | 1 : 2 | (недаступная спасылка) |
9 | 14.07.2012 | ![]() | ![]() | 3 : 1 | ||
10 | 18.07.2012 | ![]() | ![]() | 0 : 1 | Архівавана 30 снежня 2012. | |
11 | 22.07.2012 | ![]() | The Oval | ![]() | 10 : 1 | Архівавана 25 сакавіка 2016. |
12 | 26.07.2012 | ![]() | Рыка-Арэна | ![]() | 1 : 0 | |
13 | 29.07.2012 | ![]() | Олд Трафард | ![]() | 1 : 3 | |
14 | 01.08.2012 | ![]() | Хэмпдэн Парк | ![]() | 1 : 3 |
Ігракі
Нумар прастаўлены толькі ў ігракоў, якія трапілі на Алімпіяду (з 1 па 18 — асноўны склад, з 19 па 22 — рэзерв). Колерам пазначаны футбалісты 1988 года нараджэння і старэйшыя.
Нумар | Імя | Дата нараджэння | Клуб | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Брамнікі | |||||||||||||||||
1 | Аляксандр Гутар | 19 снежня 1989 | ![]() | ![]() | ![]() | ![]() | Запас | Увесь | Увесь | Увесь | Увесь | ![]() | Увесь | ![]() | Увесь | Увесь | Увесь |
18 | Андрэй Шчарбакоў | 31 студзеня 1991 | ![]() | ![]() | Запас | ![]() | Запас | Запас | Запас | ||||||||
22 | Піліп Вайцяховіч | 26 сакавіка 1990 | ![]() | Запас | Запас | Запас | Запас | Запас | |||||||||
Арцём Гамялько | 8 снежня 1989 | ![]() | ![]() | ![]() | ![]() | Увесь | Запас | ||||||||||
Абаронцы | |||||||||||||||||
3 | Ігар Кузьмянок | 6 ліпеня 1990 | ![]() | ![]() | Увесь | Запас | ![]() | ![]() | Увесь | ![]() | Увесь | Увесь | Увесь | ||||
4 | Сяргей Паліцевіч | 9 красавіка 1990 | ![]() | ![]() | Увесь | ![]() | ![]() | Увесь | ![]() | Увесь | ![]() | Увесь | Увесь | Увесь | |||
6 | Аляксей Гаўрыловіч | 5 студзеня 1990 | ![]() ![]() | ![]() | ![]() | ![]() | ![]() | Запас | Увесь | Запас | ![]() | ![]() | ![]() | Запас | ![]() | Запас | |
7 | Максім Вітус | 11 лютага 1989 | ![]() ![]() | ![]() | ![]() | ![]() | Увесь | ![]() | Увесь | Увесь | ![]() | ||||||
12 | Аляксей Казлоў | 11 ліпеня 1989 | ![]() | ![]() | ![]() | ![]() ![]() | ![]() | ![]() ![]() | ![]() | ![]() | Увесь | ![]() | ![]() | ||||
17 | Дзяніс Палякоў | 17 красавіка 1991 | ![]() ![]() | ![]() | Увесь | Запас | Увесь | ![]() | ![]() | Увесь | Увесь | Увесь | |||||
20 | Алег Вераціла | 10 ліпеня 1988 | ![]() | Увесь | Увесь | Увесь | ![]() | Увесь | ![]() | Увесь | ![]() | ![]() | |||||
21 | Віталь Гайдучык | 12 ліпеня 1989 | ![]() | Увесь | Увесь | ![]() | ![]() | Запас | ![]() | Запас | ![]() | ![]() | |||||
Юрый Рыжко | 10 кастрычніка 1989 | ![]() | Увесь | Увесь | Увесь | ![]() | |||||||||||
Сяргей Мацвейчык | 5 чэрвеня 1988 | ![]() | ![]() | ![]() | ![]() | ||||||||||||
Яўген Савасцьянаў | 30 студзеня 1988 | ![]() | ![]() | ||||||||||||||
Дзмітрый Шматко | 26 ліпеня 1989 | ![]() | ![]() | ||||||||||||||
Паўабаронцы | |||||||||||||||||
2 | Станіслаў Драгун | 4 ліпеня 1988 | ![]() | ![]() | ![]() | Увесь![]() | ![]() | ![]() | ![]() | ![]() | ![]() ![]() | Увесь | Увесь | Увесь | |||
5 | Дзмітрый Бага | 4 студзеня 1990 | ![]() | ![]() | Увесь![]() | Увесь | ![]() | ![]() | ![]() | Увесь | ![]() | Увесь![]() | Увесь | Увесь | |||
10 | Рэнан Брэсан | 3 лістапада 1988 | ![]() | ![]() | ![]() | ![]() ![]() | ![]() | Увесь ![]() | ![]() | ||||||||
13 | Ілья Алексіевіч | 10 лютага 1991 | ![]() | ![]() | ![]() | ![]() | ![]() | Запас | ![]() | ![]() ![]() | ![]() | ![]() | Увесь | ||||
15 | Арцём Салавей | 1 лістапада 1990 | ![]() | ![]() | ![]() | ![]() | Увесь | Запас | ![]() | ![]() | ![]() | ![]() ![]() | ![]() | Запас | ![]() | ||
16 | Міхаіл Гардзяйчук | 23 кастрычніка 1989 | ![]() ![]() | ![]() | ![]() | ![]() | Увесь | ![]() | ![]() | Увесь | Запас | ![]() | Увесь | ![]() | Увесь | Увесь | ![]() |
Аляксандр Перапечка | 7 красавіка 1989 | ![]() ![]() | ![]() | ![]() | ![]() | Увесь | ![]() | Запас | Увесь | ![]() | |||||||
Міхаіл Сівакоў | 16 студзеня 1988 | ![]() | ![]() | Увесь | ![]() ![]() | ![]() | ![]() | Увесь![]() | |||||||||
Павел Няхайчык | 17 мая 1988 | ![]() | ![]() ![]() | Увесь | |||||||||||||
Мікіта Букаткін | 7 сакавіка 1988 | ![]() | Увесь | Увесь | ![]() | ![]() | |||||||||||
Аляксандр Талканіца | 9 мая 1989 | ![]() | ![]() | ![]() | ![]() | ||||||||||||
Сяргей Русецкі | 8 сакавіка 1989 | ![]() | ![]() | ||||||||||||||
Аляксандр Бычанок | 30 мая 1985 | ![]() | Увесь | ||||||||||||||
Нападнікі | |||||||||||||||||
8 | Сяргей Карніленка | 14 чэрвеня 1983 | ![]() | Увесь | ![]() | Увесь![]() ![]() | ![]() | ![]() | Увесь | ||||||||
9 | Уладзімір Хвашчынскі | 10 мая 1990 | ![]() | ![]() ![]() | ![]() | ![]() | ![]() | Запас | Увесь | ![]() | ![]() | ![]() | ![]() | Запас | Запас | Запас | |
11 | Андрэй Варанкоў | 9 лютага 1989 | ![]() | ![]() | Увесь | ![]() | ![]() ![]() ![]() | ![]() | ![]() | ![]() | ![]() | ![]() ![]() | |||||
14 | Ягор Зубовіч | 6 студзеня 1989 | ![]() ![]() | ![]() | ![]() | ![]() | Увесь ![]() | ![]() | ![]() | ![]() | ![]() ![]() ![]() | ![]() | ![]() | Запас | |||
19 | Максім Скавыш | 13 лістапада 1989 | ![]() ![]() | ![]() | ![]() | ![]() | ![]() | Запас | ![]() | ![]() | ![]() ![]() ![]() | Запас | Запас | ![]() | |||
Віталь Кібук | 7 студзеня 1989 | ![]() | ![]() | ![]() | Увесь | ![]() | |||||||||||
Уладзімір Юрчанка | 26 студзеня 1989 | ![]() | ![]() | ![]() | ![]() | ||||||||||||
Мікалай Зянько | 11 сакавіка 1989 | ![]() | ![]() |
Цікавыя факты
- Няма ніводнага іграка, які згуляў бы ва ўсіх матчах алімпійскай зборнай.
- Ягор Філіпенка, які вывеў Беларусь на Алімпіяду, так ні разу і не згуляў за Алімпійскую зборную.
Зноскі
- ↑ ТУРНИР НА МАЛЬТЕ. Остров невезения в этом море есть
- ↑ ТУРНИР НА МАЛЬТЕ. Эффект новизны
- ↑ ТУРНИР НА МАЛЬТЕ. Лучшие на Мальте
- ↑ Обнародован окончательный состав олимпийской сборной по футболу Архівавана 30 сакавіка 2015.
- ↑ «Может, это БАТЭ засадил мне кинжал в спину?» Архівавана 21 сакавіка 2013.
- ↑ Удар по своим воротам