Аляксей Фёдаравіч Патрын
Дата нараджэння 2 мая 1910(1910-05-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 жніўня 1959(1959-08-26) (49 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў артылерыя
Званне палкоўнік
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі

Аляксей Фёдаравіч Патрын (2 мая 1910 с. Борскае, Борскі раён, Самарская вобласць — 26 жніўня 1959) — Герой Савецкага Саюза.

Даваенная біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і рабочага. Скончыў 8 класаў, два курсы агралесамеліярацыйнага інстытута. Працаваў прарабам-лесаводам. У Чырвонай Арміі з 1933 года. З верасня 1940 па чэрвень 1941 год вучыўся ў Артылерыйскай акадэміі імя Дзяржынскага. У гады Вялікай Айчыннай вайны служыў на 1-м Украінскім фронце начальнікам штаба палка, начальнікам штаба артылерыі стралковай дывізіі, камандзірам палка, камандуючым артылерыяй дывізіі. 576-ы артылерыйскі полк пад камандаваннем маёра Патрына 3 лістапада 1943 года ў с. Люціж Вышгародскага раёна Кіеўскай вобласці агнём забяспечыў прарыў варожай абароны і падтрымку наступлення стралковых часцей Чырвонай Арміі. Званне Героя Савецкага Саюза Аляксею Фёдаравічу Патрыну прысвоена 10 студзеня 1944 г.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны працягваў службу ў Савецкай Арміі. З 2 красавіка 1952 па 14 ліпеня 1955 год працаваў начальнікам вучэбнай часткі і выкладаў курс артылерыі на спецкафедры БДУ.

Узнагароды

Ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга (тройчы), Чырвонай Зоркі і медалямі.

Памяць

Яго імем названа вуліца ў с. Борскае Самарскай вобласці.

Зноскі

    Спасылкі

    This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.