Аляксей Бутарэвіч | ||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Аляксей Сцяпанавіч Бутарэвіч | |||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
12 студзеня 1997[1] (27 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||||||||||||||
Рост | 180 см | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 74 кг[3] | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Тарпеда-БелАЗ | |||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 44 | |||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Аляксей Бутарэвіч (нар. 12 студзеня 1997, Ліда) — беларускі футбаліст, паўабаронца жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».
Клубная кар’ера
Выхаванец лідскай ДЮСШ, у юнацкім узросце далучыўся да гродзенскага «Нёмана», дзе выступаў за дубль. У пачатку 2016 года далучыўся да клуба Першай лігі «Смалявічы-СТІ», аднак ужо ў маі пакінуў яго, каб адправіцца служыць ва Узброеныя Сілы[4].
У пачатку 2018 года, вярнуўшыся з арміі, трэніраваўся з «Лідай», але неўзабаве далучыўся да мінскага «Тарпеда» і падпісаў з ім кантракт[5]. Хутка замацаваўся ў стартавым складзе мінчан, з ліпеня стаў пераважна заставацца на лаўцы запасных, у кастрычніку вярнуў месца ў аснове. У сезоне 2019 выхадзіў на поле нерэгулярна.
У ліпені 2019 года перайшоў у «Смалявічы»[6]. У складзе смалявіцкай каманды стаў чаргаваць выхады ў стартавым складзе і на замену. У студзені 2020 года падоўжыў кантракт са «Смалявічамі»[7]. У сезоне 2020 замацаваўся ў стартавым складзе каманды ў Вышэйшай лізе.
У ліпені 2020 года пакінуў «Смалявічы»[8] і неўзабаве папоўніў склад мінскага «Дынама»[9], дзе стаў часцей заставацца на лаўцы запасных, зрэдку выходзячы на поле. У сакавіку 2021 года быў аддадзены ў арэнду «Слуцку»[10], у ліпені арэнда была падоўжана да канца сезона 2021[11]. У слуцкай камандзе быў трывалым іграком асновы. У снежні 2021 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Слуцк»[12].
У студзені 2022 года падоўжыў кантракт з «Дынама»[13]. У пачатку сезона 2022 з’яўляўся на полі, але неўзабаве страціў месца ў складзе. У ліпені 2022 года пакінуў сталічны клуб[14] і хутка стаў іграком валгаградскага «Ротара»[15]. Пакінуў валгаградскі клуб па заканчэнні кантракта ў чэрвені 2023 года[16].
У ліпені 2023 года далучыўся да санкт-пецярбургскага «Зеніта-2»[17]. Пакінуў клуб у снежні 2023 года[18].
У студзені 2024 года падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[19].
Міжнародная кар’ера
У кастрычніку 2015 года выступаў за юніёрскую зборную Беларусі да 19 гадоў у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
5 чэрвеня 2018 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Албаніі (2:3).
Дасягненні
- Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2024
Статыстыка выступленняў
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2013 | дубль | Нёман | 1 | 0 | |
2014 | дубль | Нёман | 2 | 0 | |
2015 | дубль | Нёман | 14 | 0 | |
2016 (1) | Д2 | Смалявічы-СТІ | 4 | 0 | |
2018 | Д1 | Тарпеда | 20 | 0 | |
2019 (1) | Д1 | Тарпеда | 8 | 0 | |
2019 (2) | Д2 | Смалявічы | 13 | 1 | |
2020 (1) | Д1 | Смалявічы | 15 | 1 | |
2020 (2) | Д1 | Дынама | 4 | 0 | |
2021 | Д1 | Слуцк | 25 | 5 | |
2022 (1) | Д1 | Дынама | 3 | 0 | |
2022/23 | Д3 | Ротар | 28 | 1 | |
2023/24 (1) | Д3 | Зеніт-2 | 16 | 0 | |
Крыніцы
- ↑ Aleksey Butarevich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://int.soccerway.com/players/-/424937/
- ↑ https://teams.by/aleksei-butarevich/player-13643/
- ↑ Как лидер юношеской сборной Беларуси угодил в армию и все равно собирается вернуться в футбол (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Полузащитник Бутаревич перешел в минское «Торпедо» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Бутаревич и Джигеро из минского "Торпедо" перешли в "Смолевичи" (руск.). football.by (20 ліпеня 2019). Праверана 15 студзеня 2024.
- ↑ «Смолевичи» вышли из отпуска! (руск.). Афіцыйная старонка «Смалявічаў» на vk.com (10 студзеня 2020). Праверана 15 студзеня 2024.
- ↑ Ращеня и еще 4 игрока покинули «Смолевичи» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Бутаревич стал игроком минского "Динамо" (руск.). football.by (9 ліпеня 2020). Праверана 15 студзеня 2024.
- ↑ "Слуцк" арендовал Бутаревича у минского "Динамо" (руск.). football.by (8 сакавіка 2021). Праверана 15 студзеня 2024.
- ↑ Минское "Динамо" продлило "Слуцку" аренду Бутаревича (руск.). football.by (6 ліпеня 2021). Праверана 15 студзеня 2024.
- ↑ Бутаревич вернулся из "Слуцка" в минское "Динамо" (руск.). football.by (6 снежня 2021). Праверана 15 студзеня 2024.
- ↑ Минское "Динамо" продлило контракты с Козловым и Бутаревичем (руск.). football.by (6 студзеня 2022). Праверана 15 студзеня 2024.
- ↑ Пешич и Бутаревич покинули минское "Динамо" (руск.). football.by (15 ліпеня 2022). Праверана 15 студзеня 2024.
- ↑ "Ротор" объявил о подписании контракта с Алексеем Бутаревичем (руск.). football.by (20 ліпеня 2022). Праверана 15 студзеня 2024.
- ↑ Бутаревич покинул "Ротор" (руск.). football.by (26 чэрвеня 2023). Праверана 15 студзеня 2024.
- ↑ Алексей Бутаревич сменил команду в российском Д3 (руск.). football.by (19 ліпеня 2023). Праверана 15 студзеня 2024.
- ↑ "Зенит-2" расстался с Бутаревичем (руск.). football.by (31 снежня 2023). Праверана 15 студзеня 2024.
- ↑ "Торпедо-БелАЗ" представило еще одного новичка (руск.). football.by (12 студзеня 2024). Праверана 15 студзеня 2024.