Футбол
Аляксей Казлоў
Поўнае імя Аляксей Пятровіч Казлоў
Нарадзіўся 11 ліпеня 1989(1989-07-11)[1] (34 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 176 см
Вага 70 кг
Пазіцыя абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2005—2007 Беларусь Мінск 5 (0)
2005—2006   Беларусь Змена (Мінск) 31 (5)
2008—2013 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 118 (2)
2009   Беларусь СКВІЧ (Мінск) 8 (0)
2014—2015 Беларусь Белшына (Бабруйск) 49 (6)
2016 Беларусь Дынама (Мінск) 4 (0)
2017 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 19 (1)
2018 Беларусь Орша 12 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2009—2011 Беларусь Беларусь (да 21) 3 (0)
2011—2012 Беларусь Беларусь (алімпійская) 7 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 27 жніўня 2018.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 2 сакавіка 2014

Аляксей Казлоў (нар. 11 ліпеня 1989, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера

Выхаванец футбольнай школы «Мінска», з 2008 года гуляў за жодзінскае «Тарпеда». З цягам часу замацаваўся на пазіцыі флангавага абаронцы. У сезоне 2013 года быў выцеснены адтуль Аляксеем Панкаўцом і Анры Хагушам і стаў гуляць на флангу паўабароны.

У студзені 2014 года перайшоў у «Белшыну»[2], дзе замацаваўся ў аснове. Звычайна гуляў на пазіцыі левага абаронцы, часам выкарыстоўваўся як правы абаронца ці левы паўабаронца.

Па заканчэнні сезона 2014 меў намер пакінуць Бабруйск[3]. У студзені 2015 года праходзіў прагляд у казахстанскім клубе «Жэтысу», аднак беспаспяхова[4]. У выніку ў лютым вярнуўся ў «Белшыну»[5] і пачаў у клубе сезон 2015. У сезоне 2015 заставаўся асноўным абаронцам каманды, у чэрвені не гуляў з-за траўмы.

Са студзеня 2016 года знаходзіўся на праглядзе ў мінскім «Дынама», з якім у лютым падпісаў кантракт[6]. У складзе дынамаўцаў, аднак, амаль не гуляў, прапусціўшы большую частку сезона 2016 з-за траўмы. У снежні 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[7].

У студзені 2017 года стаў іграком наваполацкага «Нафтана»[8]. Пачынаў сезон у якасці асноўнага іграка каманды, выступаў у якасці левага або правага абаронцы, у другой палове сезона з-за траўм стаў радзей з’яўляцца на полі. Па заканчэнні сезона пакінуў «Нафтан» і ў пачатку 2018 года далучыўся да «Оршы», якую пакінуў у жніўні таго ж года[9].

У ліпені 2020 года па выніках крымінальнай справы аб дагаварных матчах быў прысуджаны да 2 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму[10].

Міжнародная кар’ера

Гуляў за моладзевую зборную. Ігрок алімпійскай зборнай на Алімпіядзе 2012, дзе правёў усе 3 матчы.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2006Д3Змена-2Беларусь70
2006Д3ЗменаБеларусь245
2007Д1МінскБеларусь50
2008Д1ТарпедаБеларусь140
2009 (1)Д1ТарпедаБеларусь10
2009 (2)Д2СКВІЧБеларусь80
2010Д1ТарпедаБеларусь260
2011Д1Тарпеда-БелАЗБеларусь280
2012Д1Тарпеда-БелАЗБеларусь270
2013Д1Тарпеда-БелАЗБеларусь222
2014Д1БелшынаБеларусь294
2015Д1БелшынаБеларусь202
2016Д1ДынамаБеларусь40
2017Д1НафтанБеларусь191
2018 (1)Д2ОршаБеларусь120

Зноскі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.