Аляксей Мікалаевіч Сычоў
Род дзейнасці бізнесмен
Дата нараджэння 20 ліпеня 1966(1966-07-20) (57 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Узнагароды і прэміі

Аляксей Мікалаевіч Сычоў (нар. 20 ліпеня 1966, г. Віцебск, Беларусь) — беларускі бізнесовец.

Биаграфія

У 1989 годзе з чырвоным дыпломам скончыў віцебскі медыцынскі (дзіцячы хірург). У 1993 годзе стварыў кампанію «ВітВар», якая занялася даставамі ў Беларусь лекаў, з 2003 года стала рэгулярна перамагаць у дзяржтэндарах па жыццёва важных і сацыяльна значных леках. Мае даўнія сувязі з Васілём Жарко, які займаў пасаду міністра аховы здароўя Беларусі[1].

З 2011[1] па 2020 гады ўзначальваў Федэрацыю пляжнага футбола[2].

У 2013 годзе стаў ганаровым консулам Славакіі, а ў 2020 годзе з’ехаў туды на сталае жыхарства[1].

Узнагароды

Чалавек года Віцебшчыны −2016

Зноскі

Літаратура

  • Віцебскія весці. — 2017. — 2 февр. — С. 13.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.