Аляксей Дзмітрыевіч Спяранскі
руск.: Алексе́й Дми́триевич Спера́нский
Дата нараджэння 30 снежня 1887 (11 студзеня 1888)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 ліпеня 1961(1961-07-23)[1] (73 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Настасся Аляксееўна Спяранская[d]
Род дзейнасці патолагаанатам
Навуковая сфера паталогія і медыцына
Месца працы
Навуковае званне
Альма-матар
Вядомыя вучні Аляксандр Юліянавіч Бранавіцкі
Партыя
Член у
  • Акадэмія навук СССР
Прэміі
Сталінская прэмія
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Аляксей Дзмітрыевіч Спяра́нскі (30 снежня 1887 (11 студзеня 1888), Уржум, Вяцкая губерня — 23 ліпеня 1961, Масква) — вучоны ў галіне паталагічнай фізіялогіі. Акадэмік Акадэміі навук СССР (1939). Акадэмік Акадэміі медыцынскіх навук СССР (1944).

А. Д. Спяранскі нарадзіўся ў горадзе Уржум Вяцкай губерні (зараз у Кіраўскай вобласці Расіі). У 1911 годзе скончыў Казанскі ўніверсітэт. Падчас Першай сусветнай вайны ваенны ўрач. З 1920 года прафесар кафедры аперацыйнай хірургіі і тапаграфічнай анатоміі ў Іркуцкім універсітэце. У 1923—1928 гадах асістэнт І. П. Паўлава. З 1926 года арганізатар і кіраўнік эксперыментальнага аддзела ў Ленінградскім інстытуце хірургічнай неўрапаталогіі. У 1928—1934 гадах загадчык аддзелам патафізіялогіі ў Ленінградскім інстытуце эксперыментальнай медыцыны. З 1934 года А. Д. Спяранскі ў Маскве, ва Усесаюзным інстытуце эксперыментальнай медыцыны, з 1945 года ў Інстытуце агульнай і эксперыментальнай паталогіі Акадэміі медыцынскіх навук СССР (у 1954 годзе пераўтвораны ў Інстытут нармальнай і паталагічнай фізіялогіі АМН СССР), дырэктар інстытута ў 1945—1954 гадах. З 1954 года загадчык аддзелам агульнай паталогіі.

Навуковая дзейнасць

А. Д. Спяранскаму належаць навуковыя працы па пытаннях трафічнай функцыі нервовай сістэмы ў паталагічных працэсах. Займаўся распрацоўкай праблем этыялогіі працэсаў запалення, інфекцыі, імунітэту, пухліннага росту і інш.

Сярод апублікаваных прац:

  • Нервная система в патологии, М. — Л., 1930;
  • Элементы построения теории медицины, М. — Л., 1935; Избр. труды, М., 1955.

Узнагароды і прэміі

Зноскі

  1. 1 2 3 Сперанский Алексей Дмитриевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

  • Спяранскі Аляксей Дзмітрыевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 155. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Сперанский Алексей Дмитриевич // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  • Сперанский Алексей Дмитриевич // Большая медицинская энциклопедия / Гл. ред. Б. В. Петровский. — 3-е изд. М.: Советская энциклопедия, 1974—1989. — Т. 1—30.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.